Услед за ягадамі – грыбы

Працягваецца сезон нарыхтоўкі ягад і грыбоў у раённым спажывецкім таварыстве. Плённа папрацавалі сёлета нарыхтоўшчыкі з клубніцамі. Калі летась іх было назапашана 80 тон, то ў гэтым сезоне ўдалося падняць “планку” на 30 тон вышэй. Сакавітая хатняя ягада была рэалізавана на прадпрыемствы Віцебска і Гомеля, а таксама на мазырскі завод “Этанол”.


Не спыняецца нарыхтоўка чарніц. Іх ужо ад насельніцтва закуплена каля 40 тон. Для параўнання скажам, што ў мінулагоднім сезоне канчатковая лічба дасягнула 112 тон.


Услед за ягадамі арганізаваны закуп грыбоў. Іх ужо маецца 0,3 тоны. У 2008 годзе было закуплена 700 кілаграмаў лісічак. Нарыхтоўка іх зараз працягваецца.


С. КУЛАКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.