Ордэн Маці з рук губернатара

У Дзень маці на прыёме ў губернатара вобласці Аляксандра Якабсона ордэнам Маці ўзнагароджана наша зямлячка Алена Карамян.


Пражывае Алена Уладзіміраўна ў вёсцы Азяраны. Разам з мужам выхоўваюць шасцярых дзяцей: чатыры сыны і дзве дачкі. Аб вялікай сям’і з самага пачатку сумеснага жыцця асноўны клопат па выхаванню дзяцей ляжыць на плячах маці, бацька ж забяспечвае матэрыяльны дабрабыт сям’і. Карамяны трымаюць вялікую гаспадарку.


Шматдзетная маці вельмі задаволена такой увагай з боку дзяржавы і кіраўніка вобласці. На прыёме ў старшыні аблвыканкама, акрамя Алены Карамян, прысутнічалі яшчэ дзве мнагадзетныя маці з Жыткаўшчыны: Таццяна Казлова і Валянціна Стахіевіч.


С. БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.