Вярнуліся прызёрамі

Добры вынік па лёгкай атлетыцы паказалі навучэнцы Жыткавіцкага прафтэхвучылішча на абласных спаборніцтвах, якія праходзілі сярод каманд прафесійна-тэхнічных вучылішч Гомельшчыны.


Каманда лёгкаатлетаў з Жыткавіцкага ДПТВ-182 заняла прызавое трэцяе месца. Гэта першая буйная перамога на такім узроўні выхаванцаў вучылішча ў гэтым відзе спорту. Хаця спартсменам вучылішча ёсць чым ганарыцца. Яны неаднаразова станавіліся пераможцамі і прызёрамі абласных спаборніцтваў сярод аналагічных навучальных устаноў па іншых відах спорту.


С. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.