Шчодры “ўраджай”выязнога гандлю

Па даўняй добрай традыцыі ўвосень жыткавіцкія каператары выязджаюць гандляваць сваёй прадукцыяй у розныя рэгіёны нашай рэспублікі. Вось і ў кастрычніку бягучага года іхнія машыны і палаткі можна было бачыць у Салігорску і Слуцку, Бабруйску і Гомелі, Мінску і нават Маскве.


Як паведаміла нам начальнік гандлёвага аддзела Жыткавіцкага райпа Наталля Ігуменава, у гандлёвых радах гарадоў нашай краіны добрым попытам карыстаецца такая прадукцыя як журавіны, гародніныя кансервы адкрытага акцыянернага таварыства “Тураў”, мёд,сухая фасоля, цыбуля. Сярод прапаноўваемай пакупнікам прадукцыі таксама капуста, яблыкі, морква, грушы-дзічкі.


Добра ішоў гандаль прадукцыяй вытворча-нарыхтоўчага камбіната, ААТ “Тураў”, кулінарнымі вырабамі камбіната грамадскага харчавання на абласным кірмашы ў Гомелі, які быў наладжаны 10-11 кастрычніка. Акрамя сельгаспрадукцыі было рэалізавана і 470 кілаграмаў сажалкавай рыбы.


Дваццаць шэсць адзінак транспартных сродкаў забяспечвалі ў бягучым месяцы выязны гандаль Жыткавіцкага райпа. Толькі за першыя дзесяць дзён прададзена 11,4 тоны журавін, 14 тысяч 300 слоікаў гародніных кансерваў – кетчупа, зялёнага гарошку. У цэлым ад выязнога гандлю выручана звыш 90 мільёнаў, у тым ліку ад абласнога кірмашу – 20 мільёнаў 400 рублёў.


Нашы кааператары прымалі ўдзел і ў кірмашы “Залатая восень”, які ладзіўся ў Маскве з 11 па 14 кастрычніка. Не залежваліся каўбасныя і кандытарскія вырабы, малочныя кансервы, сельскагаспадарчая прадукцыя. У выніку дзве палаткі выручылі 28 мільёнаў беларускіх рублёў.


С. ВІЛЬЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.