Гасцініца працуе з прыбыткам

У маі 2007 года ветліва адчыніла свае дзверы ў горадзе Тураве новая гасцініца камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Жыткавіцкі камунальнік”. Да паслуг адпачываючых тут сорак месцаў ва ўсіх пакоях, у тым ліку 14 пакояў аднамесных, 10 — двухмесных, 4 так званыя “люксы” і адзін двухмесны пакой для інвалідаў. У маі 2007 года ветліва адчыніла свае дзверы ў горадзе Тураве новая гасцініца камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Жыткавіцкі камунальнік”. Да паслуг адпачываючых тут сорак месцаў ва ўсіх пакоях, у тым ліку 14 пакояў аднамесных, 10 — двухмесных, 4 так званыя “люксы” і адзін двухмесны пакой для інвалідаў.


У гасцініцы другой катэгорыі для турыстаў, камандзіровачных, усіх жадаючых адпачыць з камфортам, тут створаны ўсе неабходныя ўмовы: да паслуг кожнага душ, халадзільнік, тэлевізар. Таму з задавальненнем прыпыняюцца тут усе, хто хоча адпачыць на ўлонні прыроды, наведаць славутыя мясціны. А гэта як беларусы, так і расіяне, прадстаўнікі Украіны, Прыбалтыкі, Англіі, Італіі.


Калі за 9 месяцаў 2008 года тут было прададзена 4925 ложка-месцаў, то за тры кварталы 2009 года — 4935, у тым ліку 426 ложка-месцаў для прадстаўнікоў замежжа. Як у мінулым годзе, так і за 9 месяцаў бягучага года тураўская гасцініца спрацавала з прыбыткам.


С. ВІЛЬЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.