Запрашае “Палеская вясёлка”

Пад такой назвай 8 лістапада пройдзе ў раённым Доме культуры фінал раённага фестывалю дзіцячай народнай творчасці.


Падчас трох адборачных тураў журы выбрала лепшыя нумары, якія былі паказаны ўдзельнікамі дзіцячых гурткоў клубных устаноў раёна. Таму фінал будзе прадстаўнічым і маштабным. Аб чым сведчыць колькасць удзельнікаў у кожнай намінацыі. Так, у фінале мерапрыемства выступяць восем вакальных калектываў, семнаццаць салістаў і чатырнаццаць танцавальных калектываў. Усе фіналісты сваёй творчасцю пастараюцца парадаваць найперш гледачоў, і, канешне ж, заняць самыя высокія месцы. Пачнецца мерапрыемства а адзінаццатай гадзіне.


С. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.