Лыжня назвала пераможцаў

Чатырнаццаць каманд прынялі ўдзел у лыжных гонках, што былі прыўрочаны падвядзенню вынікаў работы лясгаса за мінулы год. У зацятым спартыўным змаганні першае месца заняла каманда Хвойкаўскага лясніцтва, другое — апарата ўпраўлення, трэцяе — Грычынавіцкага лясніцтва.


У індывідуальным спаборніцтве на лыжных трасах лідарам стаў механік Аляксандр Ціханаў, другое месца ў начальніка аддзела па турызму Аляксандра Альвінскага, трэцяе — у ляснічага Грычынавіцкага лясніцтва Аляксандра Краўчэні. Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі.


С. ВЕЧАРОВЫ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.