Пра парадак дбаюць разам

У бягучым месяцы на тэрыторыі Перароўскага сельскага Савета прайшло нямала мерапрыемстваў па навядзенню парадку ў населеных пунктах. Па словах старшыні сельвыканкама Ганны Вашковай, гэта становіцца добрай традыцыяй, калі жыхары і работнікі арганізацый клапоцяцца пра чысціню і парадак.


Вялікі суботнік днямі быў праведзены вучнямі і настаўнікамі Хлупінскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-базавая школа. Рабяты і іх педагогі прыбралі не толькі прышкольную тэрыторыю, але і замацаваную за школай вуліцу. Таксама яны за час суботніка разбілі клумбы, устанавілі малыя архітэктурныя формы. Проста вока радуецца, бачачы старанні калектыва навучальнай установы. У іх планах — пасадзіць кветкі ўздоўж усёй цэнтральнай вуліцы.


— Нашы школы — і Хлупінская, і Перароўская, вельмі адказна падыходзяць да справы добраўпарадкавання як сваіх прышкольных тэрыторый, так і замацаваных за імі вуліц у населеных пунктах, — расказвае Ганна Рыгораўна. — Нездарма ж Перароўская школа стала па выніках мінулага года пераможцам конкурса ландшафтных дызайнаў у раёне і прызёрам аналагічнага абласнога. І цяпер калектывы навучальных устаноў прыкладваюць свае намаганні, каб было на іх тэрыторыях яшчэ лепей.


У Савеце актыўна займаюцца добраўпарадкаваннем не толькі калектывы навучальных устаноў, але і культурных, іншых арганізацый, устаноў, што размешчаны на тэрыторыі сельсавета. Таму з кожным годам з’яўляецца на вуліцах Перарова, Хлупіна, Перароўскага Млынка ўсё больш малых архітэктурных формаў, клумбаў з кветкамі. Ды і самі жыхары ўжо прызвычаіліся да прыгажосці, стараюцца наводзіць яе на сваіх падворках і каля іх.


Бясспрэчна, што накіроўваючая і арганізоўваючая роля ў гэтай дзейнасці належыць сельвыканкаму, дэпутатам, давераным асобам. Таму і шырыцца фронт работ па добраўпарадкаванню, хаця пры недахопе сродкаў не так і лёгка яго весці. Але ж сумеснымі намаганнямі атрымліваецца нядрэнна: устанаўліваюцца новыя агароджы, рамантуюцца дарогі, спілоўваюцца аварыйныя дрэвы. Яскравы прыклад працы па добраўпарадкаванню ў Савеце з’яўляецца навядзенне парадку на перароўскіх могілках. І агароджу новую ўстанавілі, і смецце павыграбалі, і іншае рабілі прадстаўнікі ўлады, жыхары, прадстаўнікі працоўных калектываў разам.


Кіраўніцтвам сельвыканкама і на гэты год намечана нямала планаў па паляпшэнню добраўпарадкаванасці населеных пунктаў. І ў гэтай высакароднай справе, як і раней мясцовая ўлада спадзяецца на дзейсную падтрымку грамадскасці, бо разам самы складаны шлях заўсёды пераадольваць лепей.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.