Другое нараджэнне помніка

У дзень Перамогі на могілках горада Жыткавічы адбыўся мітынг, прысвечаны адкрыццю помніка, на якім выбіты наступныя словы: “Тут пахаваны пакараныя смерцю нямецка-фашысцкімі захопнікамі партызаны і падпольшчыкі. Вечная слава мужным патрыётам, якія аддалі жыццё за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы”.


Задоўга да 9 мая родзічы пахаваных тут людзей звярнуліся ў Жыткавіцкі райвыканкам з просьбай аб рэканструкцыі раней устаноўленага помніка. І іх просьба была задаволена.


У мітынгу прынялі ўдзел школьнікі, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, родзічы загінуўшых партызан і падпольшчыкаў. Перад прысутнымі выступілі старшыня райвыканкама Мікалай Какора і пенсіянер Валерый Корж — сын ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, былога настаўніка Мікалая Паўлавіча Каржа.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.