Будзем разам!

Кожнае паўгоддзе рэдакцыя газеты “Новае Палессе” сумесна з раённым вузлом паштовай сувязі проводзіць Дні падпісчыка. Гэтая добрая традыцыя не прыпынілася і сёлета.


З дзесяці гадзін раніцы на цэнтральным паштовым аддзяленні раённага цэнтра разгарнулася галоўная падзея гэтага мерапрыемства. Бяспройгрышная латарэя для ўсіх жадаючых за сімвалічную плату праводзілася на працягу трох часоў. Акрамя гэтага, усе жадаючыя мелі шанец прыняць удзел у розыгрышы прызоў ад “раёнкі”, для гэтага неабходна было аформіць падпіску не менш як на квартал. І шматлікія чытачы пацвердзілі сваю адданасць раённаму выданню.


Аналагічныя акцыі, хоць і не з такім размахам, праводзілі паштавікі на тэрыторыі ўсяго раёна.


Таму нездарма што гэты дзень стаў асабліва актыўным для падпісчыкаў.


— Жыць у раёне і не ведаць аб яго жыцці, гэта недапушчальна, — лічыць Наталля Жураўлевіч. — Таму я не першы год з’яўляюся пастаянным падпісчыкам “Новага Палесся”, бо толькі ў гэтай газеце можна прачытаць пра асноўныя падзеі ў нашым рэгіёне. Хочу падкрэсліць, што гэтым не можа пахваліцца ніводнае іншае выданне. А да заканчэння працоўнага дня былі падведзены вынікі розыгрышу. Пяць чытачоў, жыхароў горада і раёна, сталі пераможцамі. У гэтую падпісную кампанію пашанцавала У. Мастовічу (в. Верасніца), Л. Атаманчук (г. Жыткавічы), К. Акуліч (в. Верасніца), Л. Маркевіч (г. Жыткавічы), Г. Шапавалаў (г. Жыткавічы). І была дамоўленасць з паштальёнамі, яны перададуць прызы пераможцам.


Гэты дзень падпісчыка стаў яскравым прыкладам таго, што раёнку чакаюць. Заставайцеся з намі!


А. УЛАДЗІМІРАЎ.


Фота В. КІЖНЕВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.