Разгледжана ў райвыканкаме

Апаратную нараду правёў у панядзелак старшыня райвыканкама Мікалай Какора. Разгледжаны актуальныя пытанні жыццядзейнасці раёна.


У адказны перыяд уступае аграпрамысловы комплекс раёна — жніво. Амаль ва ўсіх гаспадарках раёна ўжо ёсць палеткі, на якіх паспелі культуры. У суботу на базе КСУП “Коленскае” адбылося раённае свята — зажынкі. З сённяшняга дня, на нарадзе канстатаваў першы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік райсельгасхарчу А. Наўныка, практычна ўсе гаспадаркі распачнуць жніво. А ўчора ў многіх з іх адбыліся свае зажынкі.


Кіраўнік раёна М. Какора акцэнтаваў увагу на арганізацыі належнай працы па ўборцы і якаснай перапрацоўцы збожжа. Да 20 ліпеня ўсе гаспадаркі павінны разгарнуць шырокі фронт уборачных работ, не забываючы аб нарыхтоўцы кармоў і выкананні іншых сельгасработ.


Разглядаліся актуальныя пытанні інвестыцыйнай дзейнасці, выканання прагнозных паказчыкаў, арганізацыі гандлю ў плане насычанасці прадуктамі харчавання, у тым ліку вынаснога гандлю, абмяркоўваўся шырокі спектр камунальных і іншых пытанняў.


Асаблівая ўвага звернута на правядзенне мерапрыемстваў для моладзі. На базе Мазырскага раёна быў праведзены турыстычны злёт цяжкіх падлеткаў — каманда Жыткавіцкага раёна заняла першае месца. У мінулую суботу аддзелам па справах моладзі і РК ГА “БРСМ” праведзены раённы конкурс рыбаловаў. Старшыня райвыканкама акцэнтаваў увагу на арганізацыі цікавых мерапрыемстваў для розных катэгорый насельніцтва ў летні перыяд.


 У цэнтры ўвагі таксама было правядзенне рамонтных работ сацыяльна значных аб’ектаў у аграгарадках, а таксама падрыхтоўцы ўстаноў адукацыі раёна да новага навучальнага года.


Як адзначалася, заўтра праводзіцца адзіны інфармацыйны дзень “Удасканальванне дзейнасці мясцовых сельскіх Саветаў дэпутатаў з насельніцтвам”.


Звярталася ўвага на апаратнай нарадзе на пытаннях выплат заработнай платы ў розных структурах, навядзенню парадку на вытворчых аб’ектах, якія належаць прадпрыемствам прыватнай формы ўласнасці.


У. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.