Узяліся за сяўбу
Заданне сяўбы пажніўных і паўкосных культур сёлета сельгаспрадпрыемствам даведзена у памеры 5074 гектараў. Усе гаспадаркі прыступілі да гэтай работы.
Даволі плённа вядуць сяўбу пажніўных і паўкосных культур земляробы КСУПа “Коленскае”. Тут яна праведзена больш чым на ста гектарах, што складае амаль пятую частку ад запланаванага.
С. МІКАЛАЕЎ.