Экалагічны семінар у Жыткавічах

У нашай рэспубліцы рэалізуецца сумесны праект Еўрапейскага саюза і праграма развіцця ААН “Павышэнне эканамічнай інфармаванасці моладзі праз стварэнне і развіццё Зялёных школ у Беларусі”. Нацыянальным выканаўчым агентствам праекта выступае Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.


Мэтай праекта з’яўляецца павышэнне інфармаванасці моладзі і грамадскасці ў цэлым дзеля беражлівых адносін да прыроды праз арганізацыю і развіццё Зялёных школ. Для ўдзелу ў праекце па развіцці Зялёных школ запрашаліся ўсе школы, школьныя лясніцтвы, цэнтры пазашкольнай работы ці экалагічныя цэнтры для дзяцей і юнацтва Беларусі.


Для знаёмства з гэтай праграмай было запланавана правядзенне навучальнага семінара для настаўнікаў біялогіі школ, кіраўнікоў школьных лясніцтваў, гурткоў экалогіі і аховы прыроды, устаноў пазашкольнага выхавання Гомельскай вобласці, прысвечанага лясным экасістэмам і інтэрактыўным метадам іх вывучэння.


Семінар прайшоў у нашым раёне 12 і 13 жніўня. Ен пачаўся ў Жыткавіцкай гімназіі. Потым яго ўдзельнікі працягнулі работу на базе туркомплекса “Белае”. У яго праграме знаёмства, прэзентацыя Зялёных школ, “Лесу высокай прыродахоўнай каштоўнасці”. Былі разгледжаны тэмы “Вывучаем лясную глебу”, “Вывучаем дрэвы”, наладжана экскурсія па экалагічнай сцежцы, праведзены вучэбныя экалагічныя гульні.


Нашу Жыткаўшчыну прадстаўлялі настаўнікі школ вёсак Мілевічы, Азяраны, пасёлка Хваенск, Жыткавіцкай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы №3, Тураўскага Дома дзіцячай творчасці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.