На сілас і зерне
Усё большае напружанне ў гэтыя дні на кукурузных палетках гаспадарак. Працаўнікі сельгаспрадпрыемстваў вядуць не толькі назапашванне сіласу з гэтай культуры, але і абмалот пачаткаў на зерне.
Уборку кукурузы на зерне распачалі ў КСУПах “Бялёў”, “Коленскае” і “Чырвоны Бор”. Як паказваюць першыя намалоты, ураджайнасць “каралевы палёў” вышэйшая ў гэтым годзе чым летась, у сярэднім па раёну атрымліваюць 34,9 цэнтнера з гектара. У “Чырвоным Бары” яна складае 60 цэнтнераў. Па велічыні выхаду масы з кукурузы найбольшая ўраджайнасць назіраецца ў ААТ “Турўшчына” — 572 цэнтнеры з гектара. Усяго ж кукурузы ўжо закладзена на корм грамадскаму статку больш 20 тысяч тон сіласу і намалочана амаль 100 тон зерня.