Творчыя конкурсы Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі” «Захаваем свет разам!” (“Вясёлка над Сожам”)Абласны конкурс чытальнікаў

Абласны конкурс чытальнікаў


Абласны конкурс чытальнікаў “Захаваем свет разам!” (“Вясёлка над Сожам”) у 2010 годзе заснавалі ўпраўленне адукацыі Гомельскага аблвыканкама, Гомельскае абласное аддзяленне ГА»Саюз пісьменнікаў Беларусі», Гомельскае аддзяленне Беларускага Фонда міру і Гомельская абласная ветэранская арганізацыя.


Сёлета конкурс будзе праведзены 15 красавіка на базе сярэдняй агульнаадукацыйнай школы №61 Савецкага раёна г. Гомель і пройдзе пад знакам юбілеяў класікаў беларускай літаратуры Івана Мележа і Івана Шамякіна.


Конкурс праводзіцца з мэтай стымулявання чытацкіх інтарэсаў школьнікаў, павышэнню цікавасці да выразнага чытання мастацкіх твораў, а задачамі з’яўляецца прапаганда подзвігу беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, прапаганда твораў пісьменнікаў Гомельшчыны, прысвечаных роднаму краю, духоўнаму багаццю рэгіёна, якія адлюстроўваюць пазітыўныя бакі нашай рэчаіснасці.


Удзельнікі конкурсу самастойна выбіраюць мастацкія творы з творчай спадчыны класікаў беларускай літаратуры, якія нарадзіліся на тэрыторыі вобласці, і твораў сучасных аўтараў, што пражываюць на тэрыторыі Гомельскай вобласці.


Абласны дзіцячы конкурс чытальнікаў «Вясёлка над Сожам” праводзіцца з 15 лютага па 15 красавіка 2010 года. У ім могуць прыняць удзел вучні агульнаадукацыйных школ вобласці з 12 да 17 гадоў.


Сёлета конкурс праводзіцца ў адной намінацыі: «проза» (урывак з апавядання, аповесці, рамана, не болей 10 хвілін).


Конкурс праводзіцца ў 2 этапы:


1. Раённы этап.


2. Абласны этап.


Раённы этап арганізуецца аддзеламі адукацыі вобласці з 15 лютага па 30 сакавіка 2010 года. У гэты перыяд аддзеламі адукацыі райвыканкамаў вызначаецца адзін пераможца раённага этапу абласнога конкурсу чытальнікаў. Пераможца раённага этапа ўзнагароджваюцца дыпломамі аддзелаў адукацыі і прымае ўдзел у другім этапе.


З 1 па 5 красавіка 2010 года за подпісам начальніка аддзела адукацыі г. Гомеля і раёнаў Гомельскай вобласці на факс 8-02353-21144 (на імя старшыні Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” У.М. Гаўрыловіча) перадаецца заяўка на ўдзел у абласным этапе. У заяўцы змяшчаецца падрабязная інфармацыя аб удзельніку абласнога этапа і педагогу, які суправаджае вучня ў дарозе, указваецца кантактны тэлефон педагога.


Абласны этап праводзіцца 15 красавіка 2010 года ў г. Гомель, на базе САШ №61 (г. Гомель, праспект Кастрычніка, д. 70); пачатак у 11.00; праезд ад чыгуначнага вакзала на аўтобусе № 20, маршрутным таксі №20 да прыпынку “Школа”.


Падчас конкурсу будуць выяўлены таленавітыя, артыстычныя чытальнікі, здольныя выказаць мастацкую задуму аўтара, якія валодаюць беларускай і рускай мовамі.


Вынікі конкурсу падвядзе журы, у склад якога ўваходзяць вядучыя майстры слова і сцэны вобласці, прадстаўнікі заснавальнікаў і арганізатараў.


Па выніках абласнога этапу конкурсу праводзіцца ўзнагароджанне пераможцаў (1,2,3 месцы) з уручэннем дыпломаў заснавальнікаў і арганізатараў конкурсу. Пераможцам прысвойваецца ганаровае званне «Лаўрэат абласнога конкурсу чытальнікаў». Таксама будуць адзначаныя ўсе пераможцы раённых этапаў. Юныя чытальнікі, па магчымасці, сустрэнуцца з аўтарамі выбраных для мастацкага чытання твораў, атрымаюць у падарунак ад іх новыя кнігі з аўтографамі.


Удзельнікі абласнога этапа будуць забяспечаны гарачым харчаваннем за кошт заснавальнікаў конкурсу. Праезд суправаджаючых педагогаў і вучняў – за кошт раённага аддзела адукацыі.


Старшыня аргкамітэта — старшыня абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Уладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч (80235321144 (тэл-факс). Намеснік старшыні аргкамітэта – член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт і мастацтвазнаўца Алег Валянцінавіч Ананнеў (8029309462). Сакратар аргкамітэта – Друк Таццяна Уладзіміраўна (+375293466243).


Положение


о проведении четвертого областного литературного конкурса


имени Кирилла Туровского “Люблю тебя, земля моя!..”


Четвертный областной литературный конкурс имени Кирилла Туровского “Люблю тебя, земля моя!..” на лучшее поэтическое произведение проводится с 1 февраля по 1 августа 2011 года.


Учредителем конкурса являются: Гомельский областной исполнительный комитет, Гомельский областной Совет дупутатов, Гомельское областное отделение ОО “Союз писателей Беларуси”.


Литературный конкурс проводится с целью создания и пропаганды талантливых произведений, выявления и поддержки наиболее талантливых авторов Гомельщины. Задачей конкурса является поиск произведений, отображающих позитивные стороны современной действительности, формирующих образ положительного героя, утверждающих человеческое достоинство и патриотизм.


Авторы участвуют в конкурсе самостоятельно и добровольно. К участию в конкурсе допускаются произведения, как правило, ранее не опубликованные. При этом авторы гарантируют, что все авторские права на эти произведения принадлежат именно этим авторам и исключительное право на их публикацию не передано третьим лицам и не нарушает ничьих авторских прав.


В конкурсе могут участвовать авторы, являющиеся жителями Гомельской области.


Авторы предоставляют следующий пакет документов:


— текст одного произведения (стихотворение, небольшая поэма): компьютерный набор, распечатка. Произведения принимаются двух языках — белорусском или русском.


— заявку на участие в конкурсе (сообщается информация об авторе, домашний адрес, контактный телефон).


В случае непредоставления полного пакета документов оргкомитет имеет право не допускать произведение к участию в конкурсе.


Факт подачи заявки на конкурс означает согласие автора, в случае победы в конкурсе, на размещение данного произведения в печатных и электронных СМИ и на дальнейшую возможную публикацию этого произведения на безгонорарной основе в альманахе “Литературная Гомельщина” или иной печатной продукции, которая может быть выпущена по итогам конкурса. При этом за авторами сохраняются исключительные авторские права на опубликованные произведения, как во время действия данного конкурса, так и после него.


Работы, представленные на Конкурс, не рецензируются и не возвращаются. Переписку с авторами оргкомитет конкурса не ведет.


Итоги конкурса объявляются не позднее 5 сентября в СМИ области.


К участию в конкурсе не допускаются произведения, культивирующие насилие, наркоманию, криминальный образ жизни, индивидуальные психические отклонения, социопатию, агрессивное неприятие общества. Не рассматриваются произведения, содержащие ненормативную лексику, а также способствующие возбуждению национальной, расовой или религиозной вражды.


Итоги конкурса подводятся жюри, в состав которого входят ведущие мастера слова области и республики. Жюри коллегиально определяет результаты по итогам просмотра произведений авторов.


Критерии оценок жюри: владение литературным белорусским, русским языками; грамотность; художественная выразительность произведения; творческая самостоятельность. Итоги работы жюри оформляется протоколом, который представляется учредителям конкурса. Решение жюри является окончательным и пересмотру не подлежит.


По результатам конкурса проводится награждение победителя (1, 2, 3 место) с вручением соответствующих дипломов учредителей и организаторов конкурса. Победителю ( 1 место) присваивается почетное звание “Лауреат областного литературного конкурса имени К. Туровского”, ему вручается трехтомное издание о писателях Гомельской области . Занявшим второе и третье место также вручаются памятные сувениры. Денежных вознаграждений не предусматривается.


Оргкомитетом, органами власти, спонсорами, отдельными учреждениями и организациями могут, по согласованию с жюри, устанавливаться специальные призы для участников конкурса.


Награждение победителей областного литературного конкурса имени К. Туровского проводится в торжественной обстановке с участием представителей писательской общественности, органов власти, творческой интеллигенции области.


Произведения направляются: 247960, Гомельская область, г. Житковичи, ул. К. Маркса, 8, к. 2, Региональный офис Гомельского областного отделения ОО “Союз писателей Беларуси”, с пометкой “на областной литературный конкурс им. К. Туровского”.


Контактные телефоны оргкомитета:


Председатель оргкомитета конкурса– член Совета обласного отделения ОО “Союз писателей Беларуси” Михаил Михайлович Болсун (+375447048937), секретарь оргкомитета – главный специалист ОО “Союз писателей Беларуси” Лилия Величко (+375293625582.)


Дополнительную информацию можно получить, позвонив в Региональный офіс ОО “СПБ” (80235321144) – председатель отделения Гаврилович Владимир Николаевич.


Палажэнне


аб правядзенні абласнога літаратурнага конкурсу


імя Івана Мележа


Абласны літаратурны конкурс імя Івана Мележа на лепшае апавяданне праводзіцца з 1 лютага па 30 ліпеня 2011 года.


Заснавальнікамі і арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Гомельскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» і рэдакцыя газеты “Гомельская праўда”. Конкурс праводзіцца пры падтрымцы Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.


Літаратурны конкурс праводзіцца з мэтай стварэння і прапаганды таленавітых твораў, выяўлення і падтрымкі найболей таленавітых аўтараў Гомельшчыны. Яго мэтай з’яўляецца пошук твораў, якія адлюстроўваюць сучасную рэчаіснасць.


Аўтары ўдзельнічаюць у конкурсе самастойна і добраахвотна. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца творы, якія раней не былі апублікаваныя. Пры гэтым аўтары гарантуюць, што ўсе аўтарскія правы на гэтыя творы належаць менавіта гэтым аўтарам і выключнае права на іх публікацыю не перададзена трэцім асобам. У конкурсе прымаюць удзел аўтары, якія пражываюць на тэрыторыі Гомельскай вобласці.


Аўтары падаюць наступны пакет дакументаў:


— тэкст твора – апавяданне (памерам не больш сямі старонак, на электронных носьбітах і раздрукоўку на паперы) на беларускай мове. Можна прадстаўляць і аўтарскія пераклады з іншых моў на беларускую мову.


— заяўку на ўдзел у конкурсе (у ёй абавязкова павінна быць змешчана анатацыя твора, паведамляецца прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, месца працы альбо занятак, сацыяльны стан, хатні адрас, кантактны тэлефон).


Калі аўтар не прадстаўляе поўны пакет дакументаў, аргкамітэт мае права адхіліць твор ад удзелу ў конкурсе. Факт падачы заяўкі на конкурс сведчыць аб згодзе аўтара, у выпадку перамогі ў конкурсе, на размяшчэнне дадзенага твора ў друкаваных і электронных СМІ і на наступную магчымую публікацыю гэтага твора на безганарарнай аснове ў альманаху «Літаратурная Гомельшчына» або іншай друкаванай прадукцыі, якая можа быць выпушчаная па выніках конкурсу. Пры гэтым за аўтарам захоўваюцца выключныя аўтарскія правы на апублікаваныя творы, як падчас дзеяння дадзенага конкурсу, так і пасля яго.


Да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца творы, якія культывуюць гвалт, наркаманію, крымінальнныя праяўленні, індывідуальныя псіхічныя адхіленні, агрэсіўнае непрыманне грамадства. Не разглядаюцца творы, якія ўтрымліваюць ненарматыўную лексіку, а таксама якія спрыяюць нацыянальнай, расавай або рэлігійнай варожасці.


Апавяданні, прадстаўленыя на конкурс, не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца. Перапіску з аўтарамі аргкамітэт конкурсу не вядзе. Члены журы не могуць удзельнічаць у конкурсе.


Вынікі конкурсу аб’яўляюцца не пазней 5 верасня ў СМІ Гомельскай вобласці.


Вынікі конкурсу падводзяцца журы, у склад якога ўваходзяць вядучыя майстры слова, прадстаўнікі заснавальнікаў і арганізатараў. Журы калегіяльна вызначае лепшыя творы ўдзельнікаў конкурсу.


Крытэрыі ацэнак журы: валоданне літаратурнай беларускай мовай; пісьменнасць; мастацкая выразнасць і арыгінальнасць твора; творчая самастойнасць.


Вынікі працы журы афармляюцца пратаколам, які прадстаўляюцца заснавальнікам конкурсу. Рашэнне журы з’яўляецца канчатковым і перагляду не падлягае.


Па выніках конкурсу праводзіцца ўзнагароджанне пераможцаў (1, 2, 3 месцы) з уручэннем памятных дыпламаў заснавальнікаў і арганізатараў конкурсу. Пераможцам прысвойваецца ганаровае званне «Лаўрэат абласнога літаратурнага конкурсу імя І. Мележа». Творы пераможцаў конкурсу публікуюцца ў абласной газеце “Гомельская праўда” і альманаху “Літаратурная Гомельшчына”.


Аргкамітэтам, фундатарамі, асобнымі ўстановамі і арганізацыямі могуць быць заснаваны спецыяльныя прызы для пераможцаў конкурсу.


Узнагароджанне пераможцаў абласнога літаратурнага конкурсу імя Івана Мележа праводзіцца ва ўрачыстым мерапрыемстве з удзелам заснавальнікаў конкурсу, прадстаўнікоў пісьменніцкай грамадскасці, дзеячаў культуры.


Творы трэба дасылаць на адрас: 247960, Гомельская вобласць, г. Жыткавічы, вул. К. Маркса, 8, к. 2. Рэгіянальны офіс Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», з пазнакай «на абласны літаратурны конкурс імя Івана Мележа».


Кантактныя тэлефоны аркамітэта:


Старшыня аргкамітэта — старшыня абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Уладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч (80235321144 (тэл-факс). Сакратар аргкамітэта – Друк Таццяна Уладзіміраўна (+375293466243).


Палажэнне


аб правядзенні абласнога літаратурнага конкурсу


імя Івана Шамякіна


Абласны літаратурны конкурс імя Івана Шамякіна на лепшы празаічны твор праводзіцца з 1 лютага па 30 ліпеня 2011 года.


Заснавальнікамі і арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Гомельскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» і рэдакцыя газеты “Гомельская праўда”. Конкурс праводзіцца пры падтрымцы Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.


Літаратурны конкурс праводзіцца з мэтай стварэння і прапаганды таленавітых твораў, выяўлення і падтрымкі найболей таленавітых аўтараў Гомельшчыны. Яго мэтай з’яўляецца пошук твораў, якія адлюстроўваюць сучасную рэчаіснасць.


Аўтары ўдзельнічаюць у конкурсе самастойна і добраахвотна. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца творы, якія раней не былі апублікаваныя. Пры гэтым аўтары гарантуюць, што ўсе аўтарскія правы на гэтыя творы належаць менавіта гэтым аўтарам і выключнае права на іх публікацыю не перададзена трэцім асобам. У конкурсе прымаюць удзел аўтары, якія пражываюць на тэрыторыі Гомельскай вобласці.


Аўтары падаюць наступны пакет дакументаў:


— тэкст твора – аповесць (памерам не больш 4 друкаваных аркушаў, на электронных носьбітах і раздрукоўку на паперы) на беларускай мове. Можна прадстаўляць і аўтарскія пераклады з іншых моў на беларускую мову.


— заяўку на ўдзел у конкурсе (у ёй абавязкова павінна быць змешчана анатацыя твора, паведамляецца прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, месца працы альбо занятак, сацыяльны стан, хатні адрас, кантактны тэлефон).


Калі аўтар не прадстаўляе поўны пакет дакументаў, аргкамітэт мае права адхіліць твор ад удзелу ў конкурсе. Факт падачы заяўкі на конкурс сведчыць аб згодзе аўтара, у выпадку перамогі ў конкурсе, на размяшчэнне дадзенага твора ў друкаваных і электронных СМІ і на наступную магчымую публікацыю гэтага твора на безганарарнай аснове ў альманаху «Літаратурная Гомельшчына» або іншай друкаванай прадукцыі, якая можа быць выпушчаная па выніках конкурсу. Пры гэтым за аўтарам захоўваюцца выключныя аўтарскія правы на апублікаваныя творы, як падчас дзеяння дадзенага конкурсу, так і пасля яго.


Да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца творы, якія культывуюць гвалт, наркаманію, крымінальнныя праяўленні, індывідуальныя псіхічныя адхіленні, агрэсіўнае непрыманне грамадства. Не разглядаюцца творы, якія ўтрымліваюць ненарматыўную лексіку, а таксама якія спрыяюць нацыянальнай, расавай або рэлігійнай варожасці.


Апавяданні, прадстаўленыя на конкурс, не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца. Перапіску з аўтарамі аргкамітэт конкурсу не вядзе. Члены журы не могуць удзельнічаць у конкурсе.


Вынікі конкурсу аб’яўляюцца не пазней 5 верасня ў СМІ Гомельскай вобласці.


Вынікі конкурсу падводзяцца журы, у склад якога ўваходзяць вядучыя майстры слова, прадстаўнікі заснавальнікаў і арганізатараў. Журы калегіяльна вызначае лепшыя творы ўдзельнікаў конкурсу.


Крытэрыі ацэнак журы: валоданне літаратурнай беларускай мовай; пісьменнасць; мастацкая выразнасць і арыгінальнасць твора; творчая самастойнасць.


Вынікі працы журы афармляюцца пратаколам, які прадстаўляюцца заснавальнікам конкурсу. Рашэнне журы з’яўляецца канчатковым і перагляду не падлягае.


Па выніках конкурсу праводзіцца ўзнагароджанне пераможцаў (1, 2, 3 месцы) з уручэннем памятных дыпламаў заснавальнікаў і арганізатараў конкурсу. Пераможцам прысвойваецца ганаровае званне «Лаўрэат абласнога літаратурнага конкурсу імя І. Шамякіна». Урыўкі з твораў пераможцаў конкурсу публікуюцца ў абласной газеце “Гомельская праўда” і альманаху “Літаратурная Гомельшчына”.


Аргкамітэтам, фундатарамі, асобнымі ўстановамі і арганізацыямі могуць быць заснаваны спецыяльныя прызы для пераможцаў конкурсу.


Узнагароджанне пераможцаў абласнога літаратурнага конкурсу імя Івана Мележа праводзіцца ва ўрачыстым мерапрыемстве з удзелам заснавальнікаў конкурсу, прадстаўнікоў пісьменніцкай грамадскасці, дзеячаў культуры.


Творы трэба дасылаць на адрас: 247960, Гомельская вобласць, г. Жыткавічы, вул. К. Маркса, 8, к. 2. Рэгіянальны офіс Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», з пазнакай «на абласны літаратурны конкурс імя Івана Мележа».


Кантактныя тэлефоны аркамітэта: Старшыня аргкамітэта – галоўны спецыяліст Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Тамара Віктараўна Кручэнка (80297364904). Сакратар аргкамітэта – член Савета абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Яўген Міхайлавіч Калашнікаў (маб. тэл. МТС 539 5958). Даведкі можна атрымаць і ў старшыні Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Уладзіміра Мікалаевіча Гаўрыловіча (80235321144).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.