Пад націскам ветру і вады

Стыхія выпрабоўвае раён на трываласць. Паўночны цыклон “Нікалас” дайшоў і да нашага Палесся, але вялікай шкоды не нарабіў. Націск ветру на сабе адчулі толькі лініі электраперадач. На працягу амаль тыдня, калі бушавала стыхія, без святла на некаторы час заставаліся 26 населеных пунктаў раёна. Дзякуючы аператыўнай рабоце энергетыкаў электразабеспячэнне хутка ўзнаўлялася.


Тым часам Прыпяць працягвае выходзіць з берагоў. Па інфармацыі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, на пятніцу прыбаўка вады не адзначана. Паводка прыйшла на 15 падворкаў, затапіўшы 10 гаспадарчых пабудоў. У небяспечную зону яшчэ трапіў тураў і Хлупін.


Гэтыя населеныя пункты, а таксама Верасніца, Запясочча, Перароўскі Млынок, Поўчын, Азяраны і Пагост знаходзяцца ў водным палоне амаль кожную вясну і мясцовыя жыхары да паводкі прызвычаіліся.


Адпаведныя службы жыццязабеспячэння вядуць кругласутачнае назіранне за ўзроўнем вады ў рацэ, узмоцнены кантроль за станам дамб і якасцю пітной вады ў паводканебяспечных населеных пунктах, рыхтуюцца месцы магчымага адсялення людзей і вывазу грамадскай жывёлы, правяраецца гатоўнасць тэхнікі для адпампоўвання вады.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.