Квітней Беларусь! Беражы Незалежнасць!
В честь Дня Республики
1 июля. Торжественное собрание, приуроченное к 67-й годовщине освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков и Дню Независимости Республики Беларусь прошло в канун праздника в Житковичской детской музыкальной школе. Участие в нем приняли руководители районной власти, ветераны Великой Отечественной войны, представители трудовых коллективов района.
Со словами приветствия к собравшимся обратился заместитель председателя районного исполнительного комитета Валерий Рогалевич.
— Современная Беларусь — это итог напряженного и ратного подвига многих поколений, поэтому хочется высказать слова искренней благодарности тем, кто своей кровью оплатил нам независимость, — подчеркнул Валерий Маркович. – За эти годы наша республика накопила большой научно-технический потенциал, выбрала свою модель развития, направленную на создание социальных гарантий для граждан страны. И в условиях нынешних экономических изменений не потерпит ни давления, ни диктата со стороны, продолжая выбранную политику, опираясь на интересы своего народа.
На протяжении без малого двух часов содержательная концертная программа, подготовленная педагогами и воспитанниками детской музыкальной школы стала настоящим подарком для собравшихся.
3 ліпеня. Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці, ахапілі цэнтральную частку раённага цэнтра. І нават надвор’е, якое мянялася больш дзясятка разоў за день, на змагло азмрочыць гэты вялікі дзень.
Святкаванне 67-й гадавіны вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дня Незалежнасці пачалося ля помніка загінуўшым воінам. Урачысты мітынг, удзел у якім прынялі прадстаўнікі працоўных калектываў, жыхары і госці нашага горада, стаў пачаткам гэтага ўсебеларускага свята. Мерапрыемства адкрыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ніна Рамановіч.
Як адзначыла Ніна Мікалаеўна, гэта галоўнае свята нашага народа. Яно ўвайшло ў летапіс нашай краіны як сімвал подзвігу тых, хто адстаяў незалежнасць Айчыны.
— Святкуючы Дзень Незалежнасці і Дзень вызвалення ад фашысцкай навалы, мы аддаем даніну павагі тым, хто адстаяў нашу краіну і падарыў будучым пакаленням магчымасць жыць і займацца мірнай стваральнай працай, — падкрэсліла Ніна Мікалаеўна. — Невыпадкова, што менавіта 3 ліпеня, дзень вызвалення нашай сталіцы, па волі беларускага народа быў абраны Днём Незалежнасці. І цяпер ужо мы нясем вялікую адказнасць за будучыню нашых дзяцей. Таму што суверэнітэт і незалежнасць заўжды будуць залогам нашай будучыні.
Удзельнікаў памятнага мітынгу павіншаваў і ганаровы жыхар нашага горада, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Адам Аліфяровіч. Больш мільёна нашых суайчыннікаў змагаліся на франтах і ў варожым тыле гітлераўскіх захопнікаў. На працягу трох гадоў беларуская зямля стагнала пад фашысцкім гнётам акупантаў. Але ж не толькі выстаяла, але і скінула ярмо нацызму, — у сваім выступленні падкрэсліў Адам Піліпавіч. — Аднак дорага абышлася для беларускага народа незалежнасць. У гарніле Вялікай Айчыннай вайны загінуў кожны трэці беларус. Напамінам гэтаму з’яўляюцца званы Хатыні, і яшчэ шэсць соцень вёсак, жыхары якіх былі бязлітасна знішчаны карнікамі. Памятаючы гэта, сучасным пакаленням неабходна берагчы гэтую святыню, падкрэсліў ветэран вайны.
Закончыўся мітынг ускладаннем кветак да помніка загінуўшым байцам і камандзірам Чырвонай Арміі.
Далей святочныя мерапрыемствы перамясціліся на цэнтральную плошчу. Да дванаццаці гадзін менавіта гэтае месца стала цэнтрам урачыстасці.
Са словамі віншавання да жыткаўчан і гасцей горада звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Какора.
— Гэтае свята з’яўляецца сімвалам яднання ўсяго беларускага народа і адказнасці за сучаснае і будучае нашай дзяржавы. Гістарычная спадчына, якую неабходна ведаць і берагчы, з’яўляецца залогам далейшага павышэння эканамічнага патэнцыялу краіны. І гэта ў сваю чаргу адаб’ецца на паляпшэнні якасці жыцця кожнага з нас, — падкрэсліў Мікалай Міхайлавіч.
Таксама на адрас ветэранаў вайны прагучалі словы падзякі за іх ратны подзвіг.
Як адзначыў Мікалай Какора, сёння Беларусь — сучасная еўрапейская дзяржава, якая праводзіць мірную палітыку, абапіраючыся на свае інтарэсы. Дзяржава абрала сваю мадэль развіцця і сацыяльных пераўтварэнняў. І выбраны курс будзе нязменным. І каб дасягнуць намечанага, кожны з нас павінен сваёй плённай працай унесці свой уклад у росквіт нашай краіны.
Павіншаваў шматлікіх удзельнікаў свята і благачынны Тураўскай царкоўнай акругі пратаіерэй Генадзь, а ад імя моладзі раёна перад прысутнымі выступіла член Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Людміла Марук.
Далей урачыстасць прадоўжылася шэсцем працоўных калектываў нашага горада.
Яго распачалі ўдзельнікі мота-гуртка, які быў адкрыты на базе гімназіі ў мінулым годзе. Асаблівую прыгажосць святу надало выступленне групы барабаншчыц. А перад святочна прыбранай сцэнай і партэрам, змяняючы адзін другога, праходзілі прадстаўнікі МНС, ДЛГУ “Жыткавіцкі лясгас”, міжрайгаза, КУП “Жыткавіцкі камунальнік”, будаўнічых арганізацый, і усіх тых, хто забяспечвае бесперабойнае функцыянаванне жыццядзейнасці раёна.
Выхаванцы спартыўнай школы “Матор” паказалі сапраўднае сілавое шоу. Гэта не дзiва. Нездарма яны з’яўляюцца самымі моцнымі гіравікамі ў нашай краіне i неаднаразова станавiлiся пераможцамі на розных узроўнях, у тым ліку і на сусветным. Марш-парад тэхнікі таксама прыцягнуў увагу шматлікіх гледачоў.
Далей свята перамясцілася ў парк імя М. Гамолкі. Жыхары і госці нашага горада маглі лепшым чынам правесці свой вольны час і знайсці забаву на свой густ.
Тут iх чакала святочная канцэртная праграма, падрыхтаваная гарадскім цэнтрам культуры з удзелам калектываў мастацкай самадзейнасці ўстаноў адукацыі, культуры, прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Праца розных пляцовак, выставы мясцовых умельцаў быццам магніт прыцягвалі ўвагу гледачоў.
Увесь дзень Жыткавіцкае райпа арганізоўвала працу гандлёвых радоў, забяспечыўшы шырокі асартымент тавараў. І ад пакупнікоў сапраўды не было адбою.
Да ўсяго гэтага працаўнікі рыбгаса «Чырвоная Зорка» арганізавалі продаж юшкі, рыбных шашлыкоў. Кніжная выстава “Мы — беларусы!”, літаратурны альманах таксама зацiкавiлi многіх.
…А бліжэй да вечара гарадская плошча зноў стала цэнтрам народнага святкавання. Пасля фанаграм танцавальнай музыкі перад жыткаўчанамі прайшоў арыгінальны канцэрт Уладзіміра Ухцінскага. Цудоўна выступілі шоу-балет, маладая салістка групы, нягледзячы на праліўны дождж! Гэта было вялікае самаахвяраванне ў гонар вялікага свята і жыткаўчан. Вялікі ім дзякуй за гэта!
А з якім пачуццём гонару за нашу краіну жыткаўчане прынялі ўдзел у акцыі “Заспяваем гімн разам”! Пасля яе святочны фейерверк стаў фінальным акордам урачыстасці.
67-я гадавіна вызвалення нашай краіны пакінула ў сэрцы кожнага беларуса кропельку гонару за сваю дзяржаву.
Падрыхтавалі А. УЛАДЗІМІРАЎ, В. КІЖНЁЎ (фота).