На веснавых палетках

З кожным днём на грамадскіх палетках раёна ўзрастае напружанне. Аграрыі ўносяць на палі мінеральныя і арганічныя ўгнаенні, рыхтуюць глебу, а таксама вядуць сяўбу ранніх зерневых культур і падкормкі азімых збожжавых і рапса.
Па стану на 26 сакавіка да сяўбы ранніх зерневых культур прыступілі практычна ўсе гаспадаркі раёна. На вышэйазначаную дату засеяна раннімі зерневымі культурамі 354 гектары, што складае 15 працэнтаў да задання. Усяго сяўба яравых праведзена на 2 працэнтах плошчаў.
Актыўна вядуць земляробы і падкормку азімых культур, азімага рапсу, шматгадовых траў, сенакосаў і выпасаў. Гэтая работа праведзена адпаведна на 2577, 1488, 937 і 1656 гектарах. Добрымі тэмпамі вядуцца работы па падкормцы мінеральнымі тукамі пасеваў і траў у КСУПах: «Бялёў», «Дзякавічы», «Коленскае», «Марохараўскі», ААТ «Тураўшчына».
Не марудзяць аграрыі з унясеннем мінеральных угнаенняў і арганікі пад сяўбу яравых. Мінеральных тукаў унесена 954,5 тоны ў дзеючым рэчыве, што складае 13 працэнтаў ад наяўных запасаў. Арганікі ўнесена на палеткі 98,9 тысячы тон. Ладзяцца справы з унясеннем ўгнаенняў у працаўнікоў КСУПа «Марохараўскі», ААТ «Тураўшчына». А вось у такіх гаспадарках як КСУПы «Людзяневічы» і «Чырвоны Бор» праяўляюць з гэтай работай марудлівасць.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.