Удалы старт торфабрыкетчыкаў

Два месяцы новага года засведчылі на карысць таго, што калектыў адкрытага акцыянернага таварыства “Жыткавіцкі торфабрыкетны завод” не думае здаваць летась адваяваных высокіх пазіцый, а, наадварот, працуе з паскарэннем.
Так, за студзень-люты пры плане 18,2 тысячы тут фактычна было выпушчана 19,4 тысячы тон брыкетаў. На экспарт у Швецыю іх было адгружана 8,3 тысячы тон на агульную суму 583,4 тысячы долараў ЗША, што да адпаведнага леташняга паказчыка склала 161,7 працэнта.
Замест планавых 6,5 мільярда рублёў таварнай прадукцыі было выпушчана на 8,5 мільярда ў дзеючых цэнах, а гэта значыць, што тэмпы росту да мінулагодняга паказчыка склалі 209,8 працэнта. Замест “мінус” 2 паказчык па энергазберажэнні склаў “мінус” 2,8.
За два месяцы ў асноўны капітал было ўкладзена 422 мільёны рублёў інвестыцый. Сярэднямесячная зарплата склала 2,5 мільёна рублёў, або 197,2 працэнта да мінулагодняга.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.