Плячо падтрымкі падставіў завод

Фундатарам добрых спраў даўно і паспяхова выступаюць адміністрацыя і прафсаюзны камітэт адкрытага акцыянернага таварыства «Жыткавіцкі маторабудаўнічы завод», па меры магчымасці выдаткоўваючы фінансавыя сродкі на высакародныя мэты.
Дастаткова адзначыць, што ЖМЗ з першых дзён заснавання ўтрымлівае дзіцяча-юнацкую спартыўную школу «Матор», якая штогод дабіваецца вялікіх поспехаў у гіравым спорце як у нашай рэспубліцы, так і далёка па-за межамі. У год на патрэбы школы, што выхоўвае шырока вядомых асілкаў, выдаткоўваецца не меней 200 мільёнаў рублёў. Спонсарскую дапамогу аказвае даўно маторабудаўнічы завод і Жыткавіцкай сярэдняй агульнаадукацыйнай школе №3.
А нядаўна на прадпрыемстве было прынята рашэнне аб аказанні матэрыяльнай дапамогі школьнікам напярэдадні новага навучальнага года. Работнікі, чые дзеці пойдуць у першы клас, атрымаюць дапамогу ў памеры 0,3 пражытачнага мінімума. Такую ж матэрыяльную падтрымку ў разліку на кожнага школьніка атрымаюць і мнагадзетныя сем’і завадчан, што, безумоўна, стане адчувальнай падмогай для бацькоў і іх дзяцей-школьнікаў у час жнівеньскіх паходаў у прамысловыя крамы за новым абуткам, вопраткай і школьнымі прыналежнасцямі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.