За паслугамі – у “Жыткавічыхімсервіс”

Пад знакам паскарэння вытворчай дзейнасці і пашырэння паслуг для 13шматлікіх спажыўцоў прайшоў 2012 год для адкрытага акцыянернага таварыства “Жыткавічыхімсервіс”. Працоўны калектыў значна пашырыў кола сваёй дзейнасці.

Акрамя традыцыйных — вывазкі і ўнясення ў глебу арганічных угнаенняў, сапрапеляў, мінеральных тукаў, а таксама здабычы, перапрацоўкі і продажу шматлікім арганізацыям карыснага глею з во-зера Чырвонае, тут на ўласнай базе створана і развіваецца сваё сельгаспрадпрыемства.

Маецца 490 гектараў сельгасугоддзяў, у тым ліку 308 гектараў ворыва, свінакомплекс на 1040 гадаванцаў. І калі два гады назад свінагадоўля была стратнай, то цяпер рэнтабельнасць яе абнадзейвае. Летась пачалі разводзіць авечак і гусей. Галоўны ж упор робіцца на продаж жадаючым свіней. Як пароды буйной белай, так і парасят в’етнамскай пароды. Бойка ішоў тут пераднавагодні гандаль. А яшчэ акцыянернае таварыства здае ў арэнду офісныя і складскія памяшканні. Так што гасцям тут заўсёды рады.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.