Запрашаем на “Дажынкі”

468Належная пашана хлебаробскай працы будзе аказана на раённым свяце “Дажынкі-2013”, якое адбудзецца ў гарадскім цэнтры культуры 23 лістапада.
Арганізатары мерапрыемства прапануюць яго наведвальнікам вялікую цікавую праграму, насычаную песнямі, музыкай і іншымі забавамі. Удзельнікаў мерапрыемства ўжо на ўваходзе ў ГЦК будзе вітаць духавы аркестр. Тут жа яны змогуць зрабіць і фота на памяць у імправізаваным фотасалоне. А ў фае ўстановы культуры гасцей дажынак парадуюць музычнымі нумарамі калектывы мастацкай самадзейнасці раёна. Запланавана і работа некалькіх кірмашоў-выстаў з дэгустацыяй разнастайных страў з сельскагаспадарчай прадукцыі, якія падрыхтуюць прадстаўнікі гаспадарак і прафесійнага ліцэя.
Галоўная дзея свята пройдзе ў вялікай зале ГЦК, дзе падчас урачыстасці з элементамі тэатралізацыі танцаў і музычных кампазіцый будуць уручаны заслужаныя ўзнагароды лепшым механізатарам на сёлетнім жніве і корманарыхтоўцы. Закончыцца мерапрыемства вялікай канцэртнай праграмай.
Пачнуцца дажынкі ў райцэнтры а адзінаццатай гадзіне. Уваход свабодны.
Сяргей БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.