Асартымент прадукцыі будзе пашырацца

indexАдкрытае акцыянернае таварыства «Тураўскі малочны камбінат” з поўным на тое правам можна аднесці да ліку горадаўтвараючых прадпрыемстваў нашага раёна. Бо мясцовая кадравая палітыка накіравана ў першую чаргу на арганізацыю занятасці мясцовых жыхароў.
Зараз на прадпрыемстве працуе звыш 200 чалавек. Гэта ў асноўным жыхары Турава і Жыткавіцкага раёна. Людзі ва ўзросце да 40 гадоў складаюць 80 працэнтаў персанала. Да таго ж стварэнне на тураўскай зямлі такога магутнага прадпрыемства, аснашчанага новым высокапрадукцыйным абсталяваннем вядучых італьянскіх і іншых еўрапейскіх кампаній, падштурхнула жывёлагадоўчую галіну Жыткаўшчыны да будаўніцтва буйных малочна-таварных комплексаў.
Ключавой праблемай мясцовых сыраробаў з’яўляецца недахват сыравіны – малака. На сённяшні дзень прадпрыемства перапрацоўвае ў суткі 90 тон малака. Але ж першая чарга разлічана была на 250 тон, гэта значыць загрузка вытворчых магутнасцяў складае 37 працэнтаў. І зараз адной з прыярытэтных задач завода з’яўляецца пашырэнне сыравіннай зоны, бо для выхаду на бясстратную работу неабходна перапрацоўваць за суткі 140 тон малака. Да таго ж для вытворчасці якасных беларускіх сыроў па італьянскай тэхналогіі неабходна малако не ніжэй першага гатунку з высокім утрыманнем бялку.
У канцы 2013 года Тураўскі малочны камбінат набыў акцыі адкрытых акцыянерных таварыстваў “Дзякавічы” (100 працэнтаў статутнага фонду) і “Прыазёрскае-Агра” (73,5 працэнта), бо тут заклапочаны пытаннямі развіцця сыравіннай базы.
У Беларусі камбінат працуе з такімі буйнымі таварыствамі як “Беллакт-Сталіца”, “Рэстарацыя”, займаецца і прамымі пастаўкамі. У ліпені 2013 года выйшлі на расійскі рынак. На прадпрыемстве вялікія планы наконт пашырэння асартыменту прадукцыі на бягучы год. Тэхнолагамі распрацаваны рэцэптуры новых прадуктаў. І гэта стане прыемным сюрпрызам для тых, каму спадабалася прадукцыя Тураўскага малочнага камбіната.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.