Хлебаробы КСУПа “Коленскае” першымі ў раёне справіліся з пастаўкамі збожжа ў лік дзяржзаказу.

608Сёлета працаўнікам гэтай гаспадаркі згодна з даведзеным заданнем патрэбна было прадаць дзяржаве 550 тон зерня. Мясцовыя аграрыі не толькі паспяхова справіліся з ім, але і перавыканалі даведзены паказчык. У дзяржаўныя засекі з камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства паступіла 635 тон збажыны, што складае 116 працэнтаў да вызначанага задання. Такая актыўнасць хлебаробаў гаспадаркі па выкананні дзяржзаказу тлумачыцца выдатнай арганізацыяй уборачных работ, а таксама высокай самааддачай і майстэрствам мясцовых працаўнікоў. Механізатары сельгаспрадпрыемства ўжо абмалацілі семдзесят працэнтаў збожжавага кліна. Пры ўраджайнасці 26 цэнтнераў з гектара валавы намалот складае па гаспадарцы амаль тры тысячы тон зерня. Тэмпы жніва ў “Коленскім” не зніжаюць, да таго ж чакаецца, што агульны збор  збажыны будзе намнога большым, чым летась. Па выніках мінулагодняй уборкі ў сельгаспрадпрыемстве сабралі крыху больш трох тысяч тон зерня. Цяпер жа да гэтай лічбы, як паказвае стан спраў на жніве, так бы мовіць, падаць рукой.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.