Лекарскі патэнцыял

285У гэтыя жнівеньскія дні калектыў установы аховы здароўя “Жыткавіцкая цэнтральная раённая бальніца” прыняў у сваю вялікую сям’ю больш дваццаці маладых спецыялістаў.
У радах маладога папаўнення дзевяць урачоў, якія сваё першае працоўнае месца атрымалі ў медыцынскай сферы Жыткаўшчыны. Гэта чатыры ўчастковыя тэрапеўты, адзін з якіх накіраваны на працу ў Тураўскую бальніцу, а тры – у Жыткавіцкую паліклініку. Урач агульнай практыкі свае веды і навыкі, атрыманыя ў ВНУ, будзе прымяняць у Дзякавіцкай урачэбнай амбулаторыі. Астатнія: урач афтальмолаг, урач рэнтгенолаг, урач хірург, урач лабараторнай дыягностыкі працаўладкаваны ў гарадскіх лячэбных установах Жыткавіцкай ЦРБ.
За кошт маладых спецыялістаў умацаваўся і сярэдні лекарскі патэнцыял установы аховы здароўя. Сёлета з сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыяй прынята на працу 14 чалавек, пяць з якіх будуць пачынаць сваю прафесійную дзейнасць у вясковых лячэбных установах.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.