Стрэлы па дзіках

5148fУ раёне праводзяцца мерапрыемствы па прафілактыцы афрыканскай чумы свіней. Апошнім часам з гэтай мэтай актывізавалася работа па адстрэлу дзікіх кабаноў.
Асабліва вынікова паляванне на дзікіх кабаноў вядзецца ва ўгоддзях Жыткавіцкага лясгаса і структурнага падраздзялення ААТ “Тураўшчына” “Ласіны востраў”. На тэрыторыі першай лесагаспадарчай установы, пачынаючы з сямнаццатага ліпеня, ужо забіта 38 дзікоў, а ва ўгоддзях другой – 48. Да палявання на дзікоў прыцягваюцца не толькі работнікі і спецыялісты вышэйзгаданых лесакарыстальнікаў, але і іншыя паляўнічыя, для якіх прадугледжаны бонусы ў выглядзе грашовых выплат і бясплатных патронаў. Усе тушы забітых асобін утылізуюцца ў спецыяльных месцах пасля адбору ветэрынарнай службай проб для лабараторных даследаванняў.
Сяргей БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.