Новая лінія — у стадыі мантажу

308Яшчэ з мінулага года калектыў адкрытага акцыянернага таварыства “Жыткавічлес” узяў цвёрды і нязменны курс на мадэрнізацыю, бо гэта адзіны магістральны шлях да поспеху з нялёгкага фінансава-эканамічнага становішча. Старое абсталяванне ў бягучым годзе тут плануюць замяніць на новую высокатэхналагічную лінію лесапілення.
У Аўстрыі быў закуплены міні-завод і першы плацёж за яго склаў 250 тысяч еўра. Як запэўніла кіраўніцтва леспрамгаса, падобнага абсталявання няма ў нашай рэспубліцы. Зараз ідзе яго мантаж і, па словах галоўнага інжынера Васіля Лахвіча, пры ўводзе новага завода ў строй дзеючых яго прадукцыйнасць складзе да 50 кубічных метраў абразных піламатэрыялаў у адну з дзвюх змен.
Гатовая прадукцыя, якой стануць піламатэрыялы, дранка і пілавінне, пойдзе на экспарт, а адходы вытворчасці будуць выкарыстаны для работы сушыльнага комплекса. У далёкай перспектыве мяркуецца заняцца і такой запатрабаванай прадукцыяй як паліўныя брыкеты. Чакаемы тэрмін акупляльнасці новай вытворчасці – 3-4 гады.
Новы завод будзе мець камп’ютэрызаванае абсталяванне, якое, у сваю чаргу, патрабуе высокакласных спецыялістаў. Тым не менш кадры застануцца ранейшымі, а для іх навучання з цягам часу чакаецца прыезд высокаадукаванага спецыяліста з адной з краін Захаду.
Плануецца, што пачынаючы з 2015 года лясны фонд на корані акцыянернаму таварству прадавацца ўжо не будзе. Вось чаму перааснашчэнне вытворчасці дазволіць прадпрыемству мець аб’ёмы за кошт дрэваапрацоўкі. А экспарт прадукцыі на Захад дазволіць мець валюту.
Сяргей ВЕЧАРОВЫ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.