На дапамогу суседзям накіраваліся камбайнавыя экіпажы з КСУПа “Коленскае” і ААТ “Жыткавічыхімсервіс”

610Яны будуць убіраць збажыну ў акцыянерным таварыстве “Людзяневічы” і камунальным сельгаспрадпрыемстве “Бялёў”.
Народная прымаўка сведчыць: “Справіўся сам – дапамажы суседу”. Для хлебаробаў падчас жніва, калі дарагая кожная пагодная хвіліна, гэтае выслоўе гучыць вельмі актуальна. Вось і механізатары КСУП “Коленскае”, якія аднымі з першых закончылі жніво, не паступіліся гэтым прынцыпам. Мясцовыя хлебаробы ў сваёй гаспадарцы ўбралі 1511 гектараў збажыны, пры ўраджайнасці 27,5 центнера намалацілі 4155 тон зерня. Паспяхова завяршылі ўборку і ў акцыянерным таварыстве “Жыткавічыхімсервіс”. Тут хлебаробскі здабытак сёлета склаў 400 тон намалочанага зерня пры ўраджайнасці 34,3 цэнтнера. Цяпер працаўнікі гэтых сельгасарганізацый не менш плённа і старанна шчыруюць на збожавых палетках суседніх гаспадарак.
Усяго ў раёне па стану на 29 ліпеня намалочана 31832 тоны зерня пры ўраджайнасці 33,7 цэнтнера з гектара. Убрана 9455 гектараў, што складае больш 70 працэнтаў зерневага кліна.
Сяргей БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.