26 красавіка з’яўляецца трагічнай датай у гісторыі нашай краіны і Жыткавіцкага раёна

17У выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС 29 гадоў назад пацярпелі многія беларусы. Нямала нашых землякоў прымалі непасрэдны ўдзел у ліквідацыі наступстваў катастрофы, шмат каму прыйшлося пакінуць назаўсёды родныя мясціны і стаць перасяленцам. Таму і ўвага з боку ўлады ўсіх узроўняў да такіх людзей заканамерная.

У нашым раёне з нагоды 29 гадавіны катастрофы на ЧАЭС праводзіцца шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на тое, каб у чарговы раз звярнуць увагу на патрэбы вышэйзгаданых катэгорый людзей. У прыватнасці, спецыялістамі сацыяльнай службы праведзена абследаванне матэрыяльна-бытавога становішча непрацуючых, малазабяспечаных інвалідаў, адзінокіх асоб пенсійнага ўзросту з ліку пацярпелых ад наступстваў катастрофы на ЧАЭС. Таксама работнікамі гэтай установы вывучаліся патрэбы і запыты інвалідаў першай і другой групы, якія пацярпелі ад аварыі на атамнай станцыі. Гэта зроблена з той мэтай, каб грамадзянам, якія маюць вострую патрэбу, па магчымасці аказаць гуманітарную, грашовую і сацыяльную дапамогу. У гэтым месяцы пройдзе і адзіны дзень інфармавання па тэме “29-я гадавіна катастрофы на Чарнобыльскай АЭС”. Будуць праведзены і сустрэчы ў працоўных калектывах з работнікамі — ўдзельнікамі ліквідацыі аварыі на атамнай станцыі. Па пытаннях сацыяльнай абароны насельніцтва пацярпелых ад наступстваў аварыі выступяць спецыялісты розных раённых службаў.

Сяргей БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.