Значныя сілы аграрыяў Жыткаўшчыны на цяперашні час засяроджаны на падрыхтоўцы глебы пад сяўбу яравых культур

11З вызначаным заданнем 19813 гектараў гэтая работа па стану на 14 красавіка выканана на 15322, што складае 77 працэнтаў.

Не спыняецца і сяўба. Усяго яравымі культурамі засеяна трэцяя частка плошчаў, у тым ліку на 4872 гектарах зерневымі і зернебабовымі. Апрача аддзялення “Хлупін”, усе сельгаспрадпрыемствы раёна паспяхова справіліся з даведзенымі планамі  па сяўбе ранніх каласавых культур. Самыя ж вялікія плошчы імі заняты ў акцыянерных таварыствах “Прыазёрскае-Агра” і “Людзяневічы”.

Цяпер земляробы гаспадарак прыступілі да сяўбы кукурузы, якая размесціцца на 13693 гектарах.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.