Напярэдадні 9 мая ў дом да ветэранаў прыходзілі прадстаўнікі Жыткавіцкага райвыканкама

Героі жывуць побач з намі

Победа-6Напярэдадні 9 мая ў дом да ветэранаў прыходзілі прадстаўнікі раённай вертыкалі.

Словы падзякі за мірнае жыццё, шчырыя віншаванні, падарункі, кветкі ўручыў Юліі Каранец старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Мікалуцкі.

Трэба было бачыць шчаслівыя вочы пасівелай удзельніцы страшнай вайны, калі яна сустракала гасцей. Жанчына не змагла стрымаць слёз радасці. «Значыць, пра нас памятаюць», — сказала яна. А па-іншаму і не павінна быць…

 

Віншаванні з удзелам прафсаюзаў

Дванаццаць чалавек – ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны – наведалі за адзін дзень на тэрыторыі Людзяневіцкага сельскага Савета напярэдадні свята 9 Мая старшыня сельсавета Юрый Волчык, старшыня Жыткавіцкага аб’яднання прафсаюзных арганізацый Уладзімір Гулюта і старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Цімашчэня.

Рады былі шаноўным гасцям Адам Кулакевіч, Лідзія Танчынская, Кацярына Кулакевіч з вёскі Вільча, Іван Радчэня, Марыя Радчэня з вёскі Вязаў Лес, Анатоль Ранчынскі, Вячаслаў Хаменка з Браніслава, Ганна Мірзакарымава з Сялка. А на цэнтральнай сядзібе сельгаспрадпрыемства – у аграгарадку Людзяневічы – віншаванні з Днём Перамогі і падарункі чакалі Сяргея Лагуна, Рыгора Пупенку, Іосіфа Трахановіча і Паўла Марціноўскага, які, што вельмі сімвалічна, жыве на вуліцы Перамогі, 70.

А крыху пазней старшыня Жыткавіцкага аб’яднання прафсаюзных арганізацый Уладзімір Гулюта, дырэктар раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Таццяна Казлова і работнік раённага ваеннага камісарыята Алег Брэеў наведалі ў райцэнтры ветэранаў Ганну Атрошчанка, Зяму Старобінскага, Пятра Точку і Вячаслава Казлоўскага, адных дома, другіх – у бальніцы.

Кожны ветэран Вялікай Айчыннай вайны, акрамя шчырых слоў віншавання з наступаючым святам, атрымаў прадуктовы  пакет, радыёпрыёмнік і кнігу “Ніколі не забудзем” пад агульнай рэдакцыяй старшыні абласнога выканаўчага камітэта У.А. Дворніка.

 

Ніхто не забыты

Победа-3Сваіх гасцей чакала і Праскоўя Беразінец. Усё сваё працоўнае жыццё яна аддала нашаму раёну, працуючы ў сістэме адукацыі. З візітам да яе прыйшлі першы намеснік старшыні райвыканкама Мікалай П’яўко, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і пра справах моладзі Святлана Ціханава і старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў адукацыі Пётр Кальцоў. Яны з задавальненнем пагутарылі з ветэранам вайны, выказаўшы свае самыя шчырыя словы віншаванняў і падзякі.

Мы признательны вам!

Встреча с ветеранамиВсю прошедшую неделю районное руководство чествовало ветеранов Великой Отечественной войны. Широко распахнул свои двери городской Центр культуры, где в неформальной обстановке прошла встреча ветеранов с главой района и его заместителями.

— Мы понимаем, что нынче живем полнокровной жизнью благодаря всем, кто 1418 бессонных дней и ночей воевал, погибал и выживал. И признательны вам за подвиг ратный и трудовой за то, что прославляете Житковщину, являетесь примером для молодежи, — отметил председатель райисполкома Александр Микалуцкий. — Подвиг поколения, разгромившего нацизм, всегда будет примером мужества, доблести и несгибаемой силы воли, примером беззаветного служения Отечеству.

К его словам присоединились и другие участники встречи.

Особым подарком стали музыкальные номера в исполнении автоклуба. Не обошлась встреча и без подарков, которые вручили ветеранам. Свою лепту в это мероприятие внесла и районная организация «Белая Русь».

Ветераны же во время встречи могли напрямую пообщаться с районной вертикалью.

Знаменательным в этой встрече стал и тот момент, что военный комиссар района Сергей Петруненко вручил юбилейную медаль в честь 70-летия руководителю нашего региона.

 З удзячнасцю за Перамогу

Ветеран ДяковичиУвесь мінулы тыдзень напярэдадні 9 Мая прадстаўнікі ўлады наведвалі ветэранаў і ўдзельнікаў вайны, каб выказаць ім удзячнасць за мір і незалежнасць, што здабылі ў барацьбе з фашызмам.

У хату да кожнага з 79 вызваліцеляў раёна госці прыходзілі не з пустымі рукамі. Яны ўручалі ветэранам прадуктовыя наборы, своеасаблівы салдацкі паёк, сфарміраваны гандлёвай сеткай “Еўраопт”. Сімвалічным падарункам стала багата ілюстраваная кніга ад губернатара У. Дворніка “Никогда не забудем”, даспадобы прыйдуцца і радыёпрыёмнікі з карткай Белтэлекама, якой можна скарыстацца ў святочныя дні для бясплатных тэлефонных званкоў.

Напрыклад, бялёўскіх ветэранаў Кацярыну Стахееўну Купрацэвіч і Рыгора Піліпавіча Макарэвіча разам з намеснікам старшыні райвыканкама Валерыем Рагалевічам прыйшлі павіншаваць добрай песняй мясцовыя самадзейныя артысты, а прадстаўнікі гаспадаркі, у якой працавалі ветэраны, уручылі паважаным людзям грашовыя прэміі з нагоды юбілею Перамогі.

Победа-4— Падарункі гэта заўсёды добра, але больш прыемна адчуваць праяўленую да сябе ўвагу, — адзначыў Мікалай Якаўлевіч Клепусевіч, жыхар вёскі Чарацянка, якога наведала група на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Нінай Рамановіч. — Ад такога клопату на душы становіцца лагодна і прыходзіць разуменне, што мы не дарма ваявалі.

Размова з ветэранам сапраўды атрымалася шчырай і пазітыўнай. Падзяку за візіт выказаў таксама яшчэ адзін ветэран з горада Жыткавічы Мікалай Паўлавіч Катовіч, да якога наведаліся ў той дзень гэтыя ж госці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.