Павел Чопчыц у калектыве адкрытага акцыянернага таварыства “Людзяневічы” Жыткавіцкага раёна – чалавек параўнальна новы

Изображение-кукуруза 013Усяго другі год працуе ў гаспадарцы, але і за такі кароткі тэрмін зарэкамендаваў сябе як старанны спецыяліст, які здольны на высокім узроўні вырашыць самую складаную вытворчую задачу.

Зараз Павел Уладзіміравіч заняты на ворыве пад сяўбу азімых каласавых культур. Ён закладвае трывалы падмурак пад будучы ўраджай. Да  даручанай работы механізатар  адносіцца з агеньчыкам. Таму і не прастойвае яго энерганасычаны “Беларус”,  і дзённая выпрацоўка ў Чопчыца даволі значная.

Сяўба азімых – справа даволі хуткацечная. Каб мець добры ўраджай, патрэбна ўсе агратэхнічныя прыёмы выканаць у сціслыя тэрміны. Таму работы ў акцыянерным таварыстве на палетках вядуцца ў дзве змены. Выходзіць у начную даводзіцца і Паўлу Уладзіміравічу. Але ён ніколькі не наракае на такую акалічнасць, бо добра разумее, што для хлебароба кожная гадзіна восенню на вагу золата і спрыяльным часам патрэбна даражыць, каб атрымаць максімальную аддачу.

Сяргей БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.