Нашчадкі Скарыны

З нагоды сёлетняга 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ў нашай краіне праходзіць рэспубліканскі завочны конкурс “Слова ў пераплёце”. На абласны яго этап дзве работы даслала і Верасніцкая сярэдняя школа.

Кожная з іх удастоілася дыплома другой ступені, а ўсяго журы ацэньвала 141 твор. Сярод юных паэтаў вобласці ўзнагароду за верш “Старая кніга” атрымала шасцікласніца Крысціна Гананайка. У намінацыі “проза” лаўрэатам стала Елізавета Кадоліч, вучаніца 5 класа, аўтар апавядання “Чарадзейная азбука”. Настаўнікі дзяўчынак Святлана Арцюховіч і Таццяна Комар ганарацца поспехам сваіх выхаванцаў. Рэдакцыя друкуе іхнія работы.

Святлана Шакалян

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.