Ключ да дзіцячага сэрца

Святлана Фёдараўна ДРУК, настаўнік, псіхолаг вышэйшай катэгорыі СШ №3 г. Жыткавічы: — На маю думку, работа будзе паспяховай пры галоўнай умове, калі яна любімая. Мне пашчасціла знайсці сваё прызванне ў дзецях. Помню, у маленстве, вяртаючыся з дзіцячага садка, рассаджвала сваіх лялек і як выхавальніца “чытала” ім казкі. А ў першым класе з’явілася новая гульня — у школу. У мяне былі “класныя журналы”, сшыткі, а ў якасці вучня — малодшы брат, на якім адпрацоўвала першую настаўніцкую практыку. Іншую прафесію да сябе ніколі не прымервала. У Мазырскім педагагічным інстытуце адразу атрымала дзве спецыяльнасці – выхавальніка і настаўніка пачатковых класаў. Але па волі лёсу з малымі працавала нядоўга. Нашай школе №3 патрабаваўся псіхолаг, і я праз павышэнне кваліфікацыі стала такім спецыялістам. А восем год таму пачала выкладаць яшчэ і грамадазнаўства. Прадмет сур’ёзна зацікавіў маю вучаніцу і па сумяшчальніцтву дачку, Насцю, якой сёлета пашанцавала заваяваць дыплом ІІ ступені на абласной алімпіядзе. Лічу, гэта — наша ўзаемная радасць і вышыня. Маё крэда ці прафесійны дэвіз гучыць так: “Знайсці ключ да душы дзіцяці і раскрыць яе”. Настаўніку важна сумленным і шчырым зваротам да вучня набыць яго давер, даведацца пра яго інтарэсы і патрэбы, своечасова заўважыць праблемы і дапамагчы іх вырашыць. Мне падабаецца мой занятак, бо ён дае магчымасць кожны дзень развівацца і ўдасканальвацца. А школа наогул тое месца, дзе ніколі не бывае сумна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.