Аснова нашага дабрабыту

Падчас Адзінага дня інфармавання насельніцтва інфармацыйна-прапагандысцкая група выконваючага абавязкі старшыні райвыканкама, яго першага намесніка Мікалая П’яўко правяла сустрэчу з працаўнікамі акцыянернага таварыства “Людзяневічы”. На ёй было прааналізавана сацыяльна-эканамічнае становішча краіны і непасрэдна нашага рэгіёна, а таксама шэраг актуальных на цяперашні час пытанняў.

Як падкрэсліў Мікалай Мікалаевіч, паспяховае развіццё эканомікі з’яўляецца трывалым падмуркам працвітання дзяржавы ў цэлым і  кожнага яе грамадзяніна асобна. Кіраўнік рэгіёна даволі падрабязна спыніўся на тым, чаго дасягнулі за апошнюю пяцігодку беларусы ў розных галінах народна-гаспадарчага комплексу. Шмат станоўчага дабіліся ў гэтым плане і жыткаўчане. Гэта яскрава падмацоўваецца паказчыкамі і іх ростам у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве, іншых сферах. Падводзячы вынік размовы па зададзенай тэматыцы, Мікалай П’яўко запэўніў слухачоў, што і ў будучым улада будзе прымаць захады па паляпшэнні  жыцця людзей.

Кіраўнікі раённых службаў, якія прысутнічалі на сустрэчы, закранулі пытанні пажарнай бяспекі, медыцынскага абслугоўвання, прафілактыкі каронавіруснай інфекцыі, экалогіі.

Сяргей БЕЛКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.