У аграгарадку Азяраны прайшла акцыя «Ва славу агульнай Перамогі»

Азяраны сталі адным з першых населеных пунктаў Жыткаўшчыны, вызваленных ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў вясною 1944-га. Менавіта таму гэты аграгарадок абралі месцам правядзення заключнага мітынгу з нагоды міжнароднай патрыятычнай акцыі “Ва славу агульнай Перамогі”, што ўпэўнена крочыць па краіне.

Застыў, нізка схіліўшы галаву, бронзавы салдат на п’едеэстале. У промнях шчодрага веснавога сонца  вецер гойдае чырвона-зялёныя сцягі. Не варухнецца піянерская вахта. Каля помніка – шматлюдна. Кранае сэрца музыка. У руках школьнікаў – кісеты з зямлёю, якую даставілі з брацкіх магіл герояў і ахвяр Вялікай Айчыннай.

Зямля, палітая крывёю паўшых – сімвалічны прах, святыня. Ва ўмовах, калі сыходзіць у нябыт старэйшае пакаленне, яна застаецца адзінай сведкай тых жудасных падзей. Каб уз’яднаць у народнай памяці тых, хто набліжаў Перамогу, 9 мая ў мінскім храме дзеля вечнай малітвы закладуць больш за сотню капсул з мемарыяльных месцаў Беларусі і прымежных краін разам са спісам знішчанага мірнага насельніцтва, партызан і чырвонаармейцаў.

— Вайна пакінула на нашай тэрыторыі значны след, — звяртаючыся да ўдзельнікаў урачыстасці, нагадаў намеснік старшыні райвыканкама Леанід Валатоўскі. – Ворагі спалілі 65 вёсак, у тым ліку дзевяць разам з жыхарамі, падчас акупацыі загінулі звыш васьмі тысяч чалавек, імёны каля шасці тысяч да гэтай пары застаюцца невядомымі. Сёння нам, як ніколі, неабходны вера і вернасць патрыятычным традыцыям. Усведамляючы сябе нашчадкамі народа-вызваліцеля, мы нясём вялікую адказнасць за лёс Радзімы.

Каб памяць не стала прадметам скажэнняў і знявагі, гаварылі ваенны камісар Вячаслаў Гарошка і старшыня раённага савета ветэранаў Адам Купрацэвіч, падкрэсліваючы, што веданне ваеннай гісторыі садзейнічае фарміраванню правільнай жыццёвай пазіцыі. Такое не павінна паўтарыцца.

…Жменькі святой зямлі з брацкіх магіл Азяран, Жыткавічаў, Турава, Верасніцы і Дзякавічаў, дзе напярэдадні прайшлі рэквіемы, па чарзе ссыпаюць у спецыяльную празрыстую капсулу. Рэліквію для перадачы ў Гомель прымае першы сакратар райкама БРСМ Яўгенія Кахаева.

Аб’яўляецца хвіліна маўчання. А пасля на гранітныя пліты кладуцца вянкі і кветкі. Трохразовым аўтаматным залпам салютуць ваеннаслужачыя у гонар подзвігу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Святлана Шакалян, фота аўтара

 

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.