У АТ “Тураўшчына” прайшла прафсаюзная акцыя “Наш жывёлавод”
У акцыянерным таварыстве “Тураўшчына” прайшла прафсаюзная акцыя “Наш жывёлавод”.
У яе рамках старшыня мясцовай пярвічкі Наталля Вакульчук наведала сем грамадскіх ферм гаспадаркі, дзе ўручыла ганаровыя дыпломы ад райкама прафсаюза работнікаў АПК і падарункі чатырнаццаці аператарам машыннага даення і па адкорму маладняку. Па словах Наталлі Анатольеўны, гэта старанныя спецыялісты, якія аддалі прафесіі не адзін дзясятак гадоў. Менавіта іх майстэрства дазваляе жывёлагадоўчай галіне сельгаспрадпрыемства паспяхова развівацца. У прыватнасці, з пачатку года тут надоена 4827,5 тоны малака, што складае 108,5 працэнта да мінулагодняга перыяду. Ад каровы атрымана 1462 кілаграмы сырадою, і па гэтаму паказчыку мясцовыя працаўнікі да леташняга ўзроўню прыбавілі 112 кілаграмаў.