Завяршаецца сезон вырабу зялёнага гарошку
На філіяле “Тураўскі кансервавы камбінат” завяршаецца сезон вырабу зялёнага гарошку. З яго пачатку мясцовыя спецыялісты перапрацавалі прыкладна васямсот тон сыравіны і выпусцілі амаль два мільёны трыста тысяч слоікаў прадукцыі. Вытворчаму здабытку на канвееры цэха пасадзейнічала нядрэнная аддача палеткаў культуры, кожны гектар якой аддзячыў больш як трыццаццю пяццю цэнтнерамі.