На грамадскіх фермах раёна надоена 53414,6 тоны малака

Чатыры гаспадаркі рэгіёна за адзінаццаць месяцаў пераўзышлі сярэднераённы паказчык па надою ад каровы, які за азначаны перыяд дасягнуў 5186 літраў. У прыватнасці, аператары машыннага даення сялянскай гаспадаркі М.Р. Шруба ад адной рагулі атрымалі па 10278 кілаграмаў сырадою,  акцыянерных таварыстваў «Дзякавічы» – 7475, «Прыазёрскае-Агра» – 6153,  «Тураўшчына» – 5435 кілаграмаў. Ва ўсіх згаданых гаспадарках працуюць са значнымі прыбаўкамі да леташняга – ад 45 кг. да  3544 літраў.  Апошні паказчык атрыманы на МТК «Дзякавічы». Усяго з пачатку года на грамадскіх фермах раёна надоена 53414,6 тоны малака або на 7,1 працэнта болей да мінулагодняга ўзроўню.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.