У лячэбных установах Жыткаўшчыны дапамогу атрымае кожны пацыент

У раёне назіраецца сезонны рост вострых распіраторных захворванняў, а таксама каронавіруснай інфекцыі. Нягледзячы на ўзросшую нагрузку, медыкі рэгіёна працуюць зладжана.

Як расказала выконваючы  абавязкі галоўнага ўрача Жыткавіцкай ЦРБ Надзея Пракаповіч, у сярэднім за суткі на прыём звяртаюцца прыкладна 130 дзяцей і 160 дарослых. Каб зменшыць чаканне іх у чэргах, кіраўніцтва бальніцы значна ўзмацніла персанал інфекцыйных кабінетаў спецыялістамі.

—Цяпер прыём хворых у дзіцячым кабінеце паліклінікі вядуць два ўрачы,  адзін памочнік урача і дзве медсястры, дарослых – два ўрачы, тры памочнікі ўрача і дзве медсястры, таму прымаюць пацыентаў адразу ў некалькіх кабінетах,— расказала Надзея Іванаўна. –Установа працуе ў штатным рэжыме :з васьмі раніцы да васьмі вечара, але спецыялісты аказваюць дапамогу, так бы мовіць, да апошняга пацыента. У азначаны час можна здаць аналізы і ПЦР-тэсты, а таксама прайсці вакцынацыю і рэвакцынацыю.

Каб не ствараць ажыятажу, медыкі раяць жыхарам раёна, не імкнуцца займаць чэргі да адкрыцця паліклінікі, а планаваць свае візіты на працягу ўсяго рабочага дня.  Актыўна медработнікі ўкараняюць і дыстанцыйныя метады аказання дапамогі, што спрыяе яе аператыўнасці і дазваляе жыхарам атрымаць патрэбную кансультацыю на даму. Дарэчы, у дачыненні людзей з іншымі дыягназамі  пры звароце да ўрачоў нічога не змянілася.

—Сітуацыя пастаянна аналізуецца і знаходзіцца на кантролі. Ва ўстанове маецца дастатковая колькасць лекаў, кіслароджных кропак, персанал падрыхтаваны да работы. Пацыенты, якім патрабуецца гаспіталізацыя ад каронавіруснай інфекцыі, дастаўляюцца ва ўстановы абласнога і міжраённага ўзроўню. — адзначае Надзея Пракаповіч. – Разам з тым хачу папрасіць жыхароў раёна, каб яны не забываліся выконваць нашыя прафілактычныя рэкамедацыі: вакцынацыя, дыстанцыраванне, выкарыстанне індывідуальных сродкаў органаў дыхання, гігіена рук. У першую чаргу, менавіта іх строгае захоўванне зберажэ ўсіх ад захворванняў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.