Бліскучы поспех

Вучань 9 класа Данііл Пашук паспяхова прадставіў Жыткавіцкі раён у складзе зборнай Гомельскай вобласці на рэспубліканскіх спаборніцтвах па шматбор’і «Здароўе», якія праходзілі ў Віцебску з 23 па 25 лютага.

Выступіўшы ў чатырох відах (падцягванні на высокай перакладзіне, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі з 10 метраў, скачку ў даўжыню з месца, бегу на лыжах), у сваёй узроставай групе ў індывідуальным заліку ён заняў трэцяе месца. У капілку зборнай Гомельшчыны Данііл даў адну з большых колькасцей балаў.

Гэтаму поспеху папярэднічалі абласныя спаборніцтвы. Там наш спартсмен стаў другім, саступіўшы пераможцу ўсяго адзін бал. Юнака назначылі першым запасным каманды. Зборнай жа раёна ён прыносіць найбольш ачкоў, але гэта не хапіла, каб стаць трэцімі, мы апынуліся на чацвёртай ступені. Крыўдна, усяго пяць балаў адзялілі наш раён ад прызавого месца.

Да самага апошняга дня, ранку 23 лютага, не было вядома, ці паедзе Данііл на рэспубліку. Так выйшла, што асноўны член зборнай вобласці перад ад’ездам атрымаў траўму, і падтрымаць нашых землякоў запрасілі Даніка. Вялікі дзякуй бацькам хлопчыка, якія тэрмінова сабралі ўсё неабходнае і на сваёй машыне даставілі нашага спартсмена ў Гомель, да месца адпраўкі каманды. Аасаблівая ўдзячнасць маме, якая дужа «хварэе» за ўсе выступленні сына. Таццяна Дзмітрыеўна –настаўніца малодшых класаў нашай установы. У гады вучобы ў Верасніцкай СШ і Лоеўскім педвучылішчы яна таксама дастойна выступала за свае ўстановы.

Трэба дадаць, што Данік паказаў выдатныя вінікі ў спаборніцтвах «Снежны снайпер». Сёлета ён стаў безагаворачным пераможцам у Жыткавічах, а ў Гомелі, дзе выступаў у складзе раённай каманды, ў індывідуальным заліку заваяваў серабро. У групавой эстафеце дапамагае вырваць трэцяя месца. Наш раён становіцца чацвёртым.

У сваім любімым спаборніцтве «Снежны снайпер» ён, дарэчы, з пятага класу не прайграў ні адно раённае першынство. Заўжды паказвае лепшыя вынікі і прадстаўляе Жыткаўшчыну на абласных спаборніцтвах. Яго бліскучыя перамогі на працягу апошняга часу дапамаглі дастойна выступаць зборнай камандзе ДУ «Хлупінскі дзіцячы сад-базавая школа» у раённай спартакіядзе. Летась наша самая маленькая школа заняла першае месца ў сваёй групе.

У гэтым годзе Данііл – наш выпускнік. Мы жадаем, каб яго заўважылі, і ён працягваў паказваць дастойныя вынікі за ўстановы, куды паступіць. З бліскучым выступленнем! Мы табою ганарымся!

Аляксандр Ярмоленка,

настаўнік фізічнай культуры в. Хлупін

Р.S. Ад рэдакцыі дададзім, што настаўнік хлопчыка, Аляксандр Ярмоленка, таксама прыклаў вялікія намаганні для перамогі Данііла. Віншуем і дзякуем!

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.