Днямі калектыў Жыткавіцкага ПМС прымаў калег з усёй вобласці

Днямі калектыў Жыткавіцкага ПМС прымаў калег з усёй вобласці. Неабходнасць такога мерапрыемства выклікана вытворчымі абставінамі. У першую чаргу, веснавымі водамі, якія меліяратары праз свае збудаванні павінны своечасова прапусціць, каб даць магчымасць аграрыям працаваць без перашкод на палетках. Менавіта  гэта і іншыя пытанні абмеркавалі на семінары. І што месцам правядзення яго абраны наш рэгіён няма чаго здзіўляцца. Па меркаванні генеральнага дырэктара ДА «Гомельводгас» Васіля Бруневіча, Жыткавіцкае ПМС даўно здабыло сабе славу лепшага прадпрыемства галіны Гомельшчыны.

Гэтая выснова яскрава была падмацавана Віктарам Палуянавым, кіраўніком прадпрыемства, які пазнаёміў гасцей  не толькі са знакавымі аб’ектамі і славутасцямі раёна, але і вынікамі мінулагодняй дзейнасці ПМС. Летась працаўнікі арганізацыі толькі каналаў абкасілі на 1800 кіламетрах, а выканалі ўсіх работ  больш як на чатыры мільёны рублёў, што на 28 працэнтаў болей чым у папярэднім перыядзе. Новай тэхнікі закуплена амаль на васямсот тысяч рублёў. Дзякуючы чаму ў севазварот вернута паўтысячы гектараў зямлі. Прычым не толькі ў нашым раёне, але і іншых.  Выраслі аб’ёмы – павялічыўся і заробак. Цяпер яго сярэдняя велічыня складае тысячу дзвесце рублёў. І гэта пры тым, што на Жыткаўшчыне адна з самых вялікіх колькасць помпавых станцый,  аплата персанала якіх невысокая.

– Відавочна, граматны падыход у арганізацыі працы і ініцыятыўнасць жыткаўчан прыносяць добры плён, – адзначыў  генеральны дырэктар ДА «Гомельводгас» Васіль Бруневіч. – Такія падыходы неабходна ўкараняць на ўсіх прадпрыемствах мілеярацыйных сістэм. Задачы перад намі стаяць даволі значныя.

Здзіўляцца і зайздросціць калегам дасягненням нашых землякоў-меліяратараў прыйшлося не толькі ў актавай зале, дзе адбывалася пасяджэнне, але і на вытворчых аб’ектах. Спачатку на базе. Усіх уразіла добраўпарадкаванасць і чысціня на яе тэрыторыі. Яшчэ больш – стройныя рады тэхнікі, якая хоць сёння гатовая прыступіць да работы на розных аб’ектах.  Ацанілі і бытавыя ўмовы для працаўнікоў: душавую, пакоі для прыёма ежы, і пераапранання, а таксама спартыўную залу. У Жыткавіцкім ПМС такая дзейнічае не адзін год.  Прыстасавалі пад яе частку неэфектыўна выкарыстоўваемай майстэрні, дзе зрабілі перагародку. Атрымалася цудоўна: і месца для рамонту помпаў маецца, што важна для вытворчасці, і зона для разгрузкі. Дарэчы,  раней гэта быў будынак кацельні, якую доўгі час не выкарыстоўвалі. Вось такія гаспадарчыя падыходы ў Жыткавіцкім ПМС. І яны бачны паўсюдна. Напрыклад, дыспетчарская. Тут штораніцы адбываюцца не толькі планёркі, але ажыццяўляецца прэдрэйсавы медагляд вадзіцеляў і механізатараў, праводзяцца іх інструктажы па тэхніцы бяспекі, вядзецца ўлік выезду на аб’екты, расход паліва. Нядаўна гэты цэнтр абсталявалі і сістэмай відэаназірання.

– Даволі карысная рэч, – заўважыў дырэктар ПМС Віктар Палуянаў. – Вельмі дысцыплінуе работнікаў.

Меліярацыйная сістэма «Дзень ураджая» (яе рэканструкцыю вядуць спецыялісты нашага ПМС), куды таксама наведаліся ўдзельнікі семінара,  сустрэла гасцей гулам рухавікоў экскаватараў, бульдозераў, іншай тэхнікі.  Госці высока ацанілі старанні жыткаўчан, шырокі фронт работ і бездакорную іх арганізацыю. Канечне ж, азнаёмілі калег і з планамі. У прадпрыемства яны даволі грандыёзныя і не разыходзяцца са справамі. Гэта найперш было адзначана на падвядзенні вынікаў семінару. Гаспадарам пастаўлена высокая ацэнка не толькі за мерапрыемства, але і тыя здабыткі, якіх яны дасягнулі ў паўсядзённай працы.

Сяргей Белка

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.