МУЖНАСЦЮ ЗАСЛУЖЫЎ СЛАВУ

Мікалай Васільевіч Сапановіч добра памятае 1930 год, калі ў іх вёсцы Перароўскі Млынок арганізаваўся калгас. Юнак разам з дарослымі прымаў непасрэдны ўдзел у станаўленні гаспадаркі. Разам з бацькамі шчыраваў у полі і на сенакосе, выконваў іншую работу. Але то была не яго пара. Калі грымнула вайна, Сапановіч пачаў актыўна дапамагаць партызанам. Тут, у атрадзе, гартаваўся яго характар байца, каб пасля вызвалення на фронце змог праявіць сябе. І ён зрабіў гэта. У тым страшным баі за вызваленне Польшчы, калі варожыя танкі бесперапынна рухаліся на пазіцыі савецкіх салдат, і іх любой цаной неабходна было не прапусціць Мікалай Васільевіч праявіў сапраўдную мужнасць. Параненым ён застаўся ў баявым страі і разам з таварышамі выканаў пастаўленую задачу. Пасля шпіталю грудзі салдата ўпрыгожыў першы ордэн Славы 3-й ступені. На Одэры – яшчэ адно раненне і чарговая ўзнагарода — ордэн Славы 2-й ступені.

На малую радзіму Сапановіч вярнуўся толькі вясной 1947 года. Кавалеру некалькіх баявых ордэнаў і медалёў “За вызваленне Варшавы”, “За перамогу над Германіяй” адразу знайшлася справа пад яго байцоўскі характар. Ён стаў кавалём. І дагэтуль служаць людзям зробленыя ім рэчы. Цяжкім молатам М. Сапановіч не толькі зарабіў сабе званне заслужанага работніка сельскай гаспадаркі, але, што галоўней, добрую памяць у нашчадкаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.