Шчыра сябруем, сілы гартуем

Стасункі Беларусі і Расійскай Федэрацыі ў апошні час значна ўмацаваліся. Аб гэтым засведчыла і нядаўняя сустрэча Прэзідэнтаў дзяржаў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў Мінску.

Колькі гадоў беларуска- расійскаму сяброўству? Што браць за кропку адліку? Відавочна, у перыяд незалежнасці гэта 21 лютага 1995 года, калі быў падпісаны Дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Расіяй, а потым 2 красавіка 1996-га, калі ўступіў у сілу Дагавор аб стварэнні згуртавання паміж нашымі краінамі. За прайшоўшы час  інтаграцыйныя працэсы толькі пашыраліся і ўзмацняліся, а апошняя дата ўвайшла ў нашую гісторыю як Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Мінская сустрэча кіраўнікоў дзяржаў паказала, наколькі плённай супольнай працы ўдалося дабіцца ў братэрскім саюзе, асабліва зараз, калі і мы, і расіяне адчуваюць моцны санкцыйны ціск калектыўнага Захаду і ЗША. Гэтае супрацьстаянне, як сведчыць жыццё, ідзе абодвум народам толькі на карысць: расце тавараабарот, умацоўваецца абароназдольнасць, рэалізуюцца буйныя праграмы ў розных сферах дзейнасці.

Сапраўды, прыкладаў, калі ў цяжкія часы братнія народы працягваюць адзін аднаму руку дапамогі, на нашым сумесным гістарычным шляху безліч.  Узгадаем гімн Беларусскай ССР, які, як вядома, пачынаецца словамі: «Мы, беларусы, з братняю Руссю…». І гэты пасыл, хаця і ў іншай інтэрпрытацыі, захаваны і ў цяперашнім сімвале нашай краіны:

Разам з братамі мужна вякамі

Мы баранілі родны парог,

У бітвах за волю, бітвах за долю

Свой здабывалі сцяг перамог!

Так, нас многае аб’ядноўвае. Разам біліся з фашызмам. І зараз сумесна не даем карычневай чуме распаўзціся па ўсяму свету, бо свята захоўваем памяць аб гераічных старонках Вялікай Айчыннай вайны ў адрозненне ад нашых суседзяў прыбалтаў і ўкраінцаў. Таму і канфлікт ва Украіне – гэта не проста ваенныя дзеянні, а бітва ідэалогій, традыцый і каштоўнасцей. І яе прайграць мы не маем права, таму што гэта ставіць пад пагрозу існаванне не толькі нашай незалежнасці, але і ўсяго этнасу. І Расія неаднаразова прыходзіла нам на выручку. Успомнім той жа вераснёўскі вызваленчы паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь. А менавіта ён прынёс жаданае яднанне нашаму народу, які быў несправядліва раздзелены мяжой.

Што ўяўляла сабой Беларусь пасля вызвалення ад фашызму? Дзясяткі тысяч разбураных гарадоў і вёсак, заводаў і фабрык, заросшыя палеткі. І зноў старэйшы брат не пакінуў нас у бядзе. За параўнальна кароткі перыяд Беларусь не толькі паўстала з руін, але і стала адной з самых развітых рэспублік у Савецкім Саюзе. І мы ў СССР не былі нахлебнікамі. Наша краіна з’яўлялася адным з чатырох донараў саюзнага бюджэту, у той час, як астатнія толькі яго спажывалі. І сёння нашыя тавары і тэхналогіі пад заходнім санкцыйным прэсам дазваляюць развівацца расійскім прадпрыемствам. Дзякуючы ж Расіі мы пабудавалі ўласную АЭС, ідзе падрыхтоўка для палёту беларуса ў космас. І такая ўзаемная праца толькі ўмацоўвае сумесныя памкненні нашых краін у свеце.

На сустрэчы ў Мінску Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін падкрэсліў:

– Што тычыцца эканомікі, то, як  Аляксандр Рыгоравіч і адзначыў, гэта наш прыярытэт… Беларусь з’яўляецца не толькі нашым добрым суседам, з якім мы працуем, улічваючы інтарэсы адзін аднаго, на працягу ўсіх папярэдніх дзесяцігоддзяў, але Беларусь з’яўляецца, безумоўна, нашым саюзнікам у самым прамым сэнсе гэтага слова.

Свет цяпер імкліва мяняецца.

– Умацаванне беларуска-расійскіх сувязей стала адказам на гэтыя працэсы і сітуацыю, у якіх нас пастаянна правяралі і правяраюць на трываласць, – сказаў падчас перамоў з расійскім калегам Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Лічу, што нягледзячы на некаторыя шурпатасці, мы ўсё ж знаходзім эфектыўныя адказы на розныя выклікі і пагрозы. Лёсавызначальныя рашэнні аб больш цеснай інтэграцыі нашых краін зноў дэманструюць усяму свету, што толькі сумесна магчыма пераадолець любыя пандэміі, крызісы або санкцыі.

Сяргей Белка

 

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.