Дзедаўскі занятак

Аляксандр Касцюк у Беразіне не толькі з’яўляецца даверанай асобай старшыні Людзяневіцкага сельвыканкама, але і адмысловым пчаляром.

Яго падворак знайсці няцяжка. З вуліцы бачныя некалькі  дзясяткаў вулляў, што пастаўлены сярод разнастайных архітэктурных формаў на агародзе. А па перыметру сядзібы прымасціліся борці. З дзясятак іх яшчэ маецца  ў лесе.  Сваёй гаспадаркай Аляксандр Пятровіч вельмі даражыць і ганарыцца.

– Вось мая першая калода, – падводзіць пчаляр да таўшчэзнага сасновага камля. – Яшчэ дзедаўская. Ён быў даволі дужым чалавекам,  сам прыкачаў яе за некалькі кіламетраў з лесу, а потым назад туды даставіў і адзін устанавіў на дрэве. Борць і цяпер служыць спраўна.

Свой першы мёд Касцюк атрымаў яшчэ ў шасцігадовым узросце. З таго часу і не пакідае пчалярскай справы. Больш таго, як чалавек творчы імкнецца рабіць вуллі такімі, каб яны не толькі падабаліся пчолам, але і людзям.

Увогуле Аляксандр Пятровіч стараецца быць аднавяскоўцам прыкладам ва ўсім. Ён праяўляе сябе і як дбайны гаспадар, і грамадскі актывіст, і культработнік. Адным словам, чалавек паважаны і сапраўдны лідар, які гатовы прыйсці на дапамогу іншым у вырашэнні надзённых праблем.

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.