Цяжэюць намалоты

Жніво ў раёне набліжаецца да завяршэння. І з кожным днём лепшаюць паказчыкі камбайнераў і вадзіцеляў. Дзесяць з іх даўно пераўзыйшлі тысячны рубеж. Менавіта паміж імі і ідзе саперніцтва за першынство на жніве-2023.

Сярод камбайнераў лідзіруюць:

— механізатар ААТ «Тураўшчына» Уладзімір Матарас, які на КЗС-1218 намалаціў 1520 тон збожжа;

— механізатар ААТ «Тураўшчына» Мікалай Швец, які на КЗС-1218 намалаціў 1139 тон збожжа;

— механізатар ААТ «Тураўшчына» Віталій Сімончык, які на КЗС-1218 намалаціў 1162 тоны збожжа.

Лепшыя сярод вадзіцеляў:

— Дзмітрый Рай з ААТ «Тураўшчына», які на аўтамабілі МАЗ-555142 перавёз 1864 тоны зерня;

— Міхаіл Касач з ААТ «Тураўшчына», які на аўтамабілі МАЗ-555142 перавёз 1661 тону зерня;

— Ігар Сергеевіч з ААТ «Тураўшчына», які на аўтамабілі МАЗ-555142 перавёз 1499 тон зерня;

— Мікалай Касач з ААТ «Тураўшчына», які на аўтамабілі МАЗ-555142 перавёз 1314 тон зерня;

— Сяргей Макарэвіч з ААТ «Прыазёрскае-Агра», які на аўтамабілі МАЗ-5551142 перавёз 1163 тоны зерня.

Сярод маладых камбайнераў і вадзіцеляў першынство ў:

— механізатара Міхаіла Бабарыкі з ААТ «Тураўшчына», які на КЗС-1218 намалаціў 1518 тон збожжа;

— Яўгена Пількевіча з ААТ «Тураўшчына», які на аўтамабілі МАЗ-555142 перавёз 1304 тоны зерня.

Варта адзначыць, што па ўраджайнасці збажыны Жыткаўшчына  мае даволі высокі рэйтынг у Гомельскай вобласці. Нашыя земляробы ўпэўнена абаснаваліся на сёмым месцы, саступаючы па аддачы збожжавых палеткаў толькі аграрыям Веткаўскага, Гомельскага, Буда-Кашалёўскага, Добрушскага, Рэчыцкага і Чачэрскага раёнаў.

Усе звесткі прыведзены па стану на 22 жніўня.

Сяргей Белка

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.