Сёння — матулін дзень

Яшчэ на аднаго кавалера ордэна Маці пабольшала на Жыткаўшчыне.

Высокую ўзнагароду днямі  ўручылі Вользе Давыдавай  на ўрачыстым прыёме прадстаўніц жаночай грамадскасці кіраўніцтвам Гомельскага аблвыканкама.

Вольга Рыгораўна працуе пры-біральшчыкам памяшканняў турыстычнага аб’екта “Гасцініца “Над Прыпяццю” ДПУ “Нацыянальны парк “Прыпяцкі”.  Калегі па рабоце характарызуюць яе як адкрытага і добрасумленнага чалавека, які старанна выконвае свае абавязкі.

Парадак пануе і ў яе дома. Любоў і клопат бацькоў і дзяцей адзін аб адным, цяпло і дабрабыт – гэта тое, на чым трымаецца яе сямейны ачаг. Разам з мужам жанчына выхоўвае пяцярых дзяцей.

Зараз Вольга Рыгораўна знаходзіцца ў водпуску па догляду за меншай дачкой Аленкай. Пад крылом матулі дзяўчынка хутка набіраецца сіл і засвойвае немудрагелістыя правілы чалавечых зносін. А вучыць маці сваіх нашчадкаў працалюбству, павазе да старэйшых, чуласці і спагадзе.

Сяргей БЕЛКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.