Уезд добраўпарадкоўваецца
У хуткім часе ўезд у вёску Мілевічы стане значна прыгажэйшым. Гэтаму, па меркаванні кіраўніцтва мясцовага сельвыканкама, будзе спрыяць новы ўяздны знак і іншыя малыя архітэктурныя формы, якія плануецца ўстанавіць пры дарозе ў населены пункт.
Канструкцыю ўязднога знака кіраўніцтва сельсавета заказала ў майстроў з Пінска. Выглядаць ён будзе вельмі прывабна: акрамя назвы вёскі, на ім размесцяцца рукатворныя буслы, адзін з якіх будзе дорыць кветку другому. Разаб’юць ля ўяздной кампазіцыі і клумбы. Як адзначылі ў Мілевіцкім сельсавеце, прывядзенне ў парадак ўезду ў вёску з’яўляецца яшчэ адным крокам па добраўпарадкаванні тэрыторый сельскага Савета.
Сяргей БЕЛКА.