“Плюс” — больш кілаграма
З такой прыбаўкай па надою малака працуюць жывёлаводы раёна ў гэтыя дні.
Сярэднясутачны надой зараз складае па раёну амаль дзесяць кілаграмаў малака ад каровы. Штодзённа сельгаспрадпрыемствы надойваюць па 72 з лішнім тоны малака, з якіх больш шасцідзесяці тон паступае на перапрацоўку. У параўнанні з мінулагоднім перыядам гэта на 15 працэнтаў больш.
С. МІКАЛАЕЎ.