Плён працы асемянатараў

Дні ўзнаўлення грамадскага статка нядаўна праведзены ў гаспадарках раёна. Падчас іх кіраўнікі і спецыялісты гаспадарак, а таксама спецыялісты заатэхнічных раённых службаў прааналізавалі вынікі работы па ўзнаўленню статка за чатыры месяцы бягучага года, абмяркоўвалі пытанні па арганізацыі асемянення грамадскай жывёлы падчас летне-пашавага ўтрымання дойнага і цёлачнага пагалоўя.

Read more

Уклад будаўнікоў

На трох асноўных аб’ектах завіхаюцца штодня работнікі ўнітарнага прадпрыемства “Рытм-Будсервіс”. У КСУПе “Чырвоны Бор” працягваецца ўзвядзенне малочнатаварнай фермы на 600 галоў дойнага статка. Будуюцца два кароўнікі з сучасным даільным абсталяваннем, сенасклады, сянажныя траншэі, склад для захоўвання канцэнтратаў. Падводзяцца неабходныя камунікацыі. Першая чарга павінна быць уведзена ў строй дзеючых на новай МТФ у жніўні бягучага года. Было б стабільнае фінансаванне, а за будаўнікамі справа не стане.

Read more

Потому что мы — житковчане!

В очередной раз учащиеся выпускных классов Житковичской, Червоненской и Туровской детских музыкальных школ показали высокий уровень подготовки на конкурсе исполнительского мастерства, проходившего на базе Мозырского государственного музыкального колледжа.

Read more

Прылятайце, птушкі, веснікі вясны!

Незвычайная падзея “Свята птушак у Тураве” надарылася ў першыя дні мая. Фестываль – а менавіта так заявілі пра яго арганізатары — праводзіўся па ініцыятыве грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” пры ўдзеле ўладных і грамадскіх структур як Беларусі, так і замежжа.

Read more

Адзначылі свята “маёўкай”

Першы майскі дзень не парадаваў добрым надвор’ем. Але нават нягледзячы на гэтую акалічнасць на “маёўку” ў гарадскім парку і на стадыёне сабралася нямала людзей. Асабліва моладзі, якая прыйшла на адкрыццё летняй танцавальнай пляцоўкі. Менавіта вялікай маладзёжнай дыскатэкай закончылася культурна-спартыўная праграма, што ладзілася ў дзень Свята працы.

Read more

Выпрабаванне для аграрыяў

Красавіцкія змены надвор’я даволі балюча ўдарылі па дзейнасці аграрыяў раёна. Здавалася б, нічога не прадказвала бяды. Як ніколі раней сельгасвытворцы сёлетняй вясной вядуць арганізавана і нядрэнннымі тэмпамі палявыя работы. Паспяхова закончана ў аптымальныя тэрміны сяўба яравых, выконваюцца доглядныя мерапрыемствы на азімых і іншыя работы. Але…

Read more

Свята працы

Першамайскае свята – даўно можна аднесці да народных традыцый. Ужо не адно стагоддзе, якія б не былі палітычныя сістэмы, яно адзначаецца ў многіх краінах свету. І гэта невыпадкова, бо падчас яго рабочы чалавек у поўны голас заяўляе аб сваіх правах на працу, на яе годныя ўмовы і іншае. Менавіта адстойванне інтарэсаў працоўных — ёсць асноўная мэта і прафсаюзаў.

Read more